Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Народны Рух Украіны (па-ўкраінску: Народний Рух України) — палытічная партыя сучаснай Украіны, а таксама назва аднайменнай грамадзкай арганізацыі. Лідэр партыі — Барыс Тарасюк. Адзін з папярэдніх кіраўнікоў — Вячаслаў Чарнавіл.
На выбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1994 году партыя атрымала 27 мандатаў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. На выбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1998 году партыя атрымала 32 мандаты (9,4% галасоў) па партыйных сьпісах. Таксама прадстаўнікі партыі атрымалі перамогу ў 14 аднамандатных акругах. Партыя сфармавала другую па колькасьці фракцыю (пасьля Камуністычнай партыі Ўкраіны) у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. На выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2002 году, партыя прымала ўдзел у складзе выбарчага блёку Віктара Юшчанка «Наша Ўкраіна». У 2006 годзе партыя прымала ўдзел у выбарах у складзе блёку «Наша Ўкраіна». На выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2006 году блёк атрымаў 3 539 140 галасоў выбарцаў, або 13,95% (трэцяе месца)[1]. На датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году партыя прымала ўдзел у складзе блёку «Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона». Блёк атрымаў 3 301 282 галасы выбарцаў, або 14,15% (трэцяе месца)[2]. У Вярхоўнай Радзе блёк атрымаў 72 мандаты.
|
|
|
| Парляменцкія |
|
|
| Пазапарлямэнцкія партыі |
|
|
| Незарэгістраваныя партыі й аргкамітэты |
|
|