Народы мора
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«Народы мора» — умоўная назва плямён ці народаў, якія першапачаткова жылі, верагодна, на Балканскім паўвостраве ці ў Малой Азіі.
«Народы мора» упамінаюцца ў эгіпецкіх крыніцах ХІІІ-ХІІ ст. да н. э. сярод тых народаў, што нападалі на Старажытны Эгіпет з мора (часам у саюзе зь лібійцамі), а пазьней праз Сырыю, Фінікію, Палестыну. Ім прыпісвалася зьнішчэньне Хецкага царства і іншых дзяржаваў. 3 асобных народаў, што захаваліся толькі ў запісах эгіпецкім пісьмом (з адных зычных), атаясамлены толькі некаторыя (лікійцы, філістымляне, магчыма, данайцы — ахейцы). Лічаць, што Траянская вайна была часткова звязана з перамяшчэньнямі «Народаў мора».
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Народы мора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў