Нарчэпінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нарчопінг»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нарчэпінг
Нарчэпінская ратуша
Нарчэпінская ратуша
Norrköping vapen.svg
Герб Нарчэпінгу
Плошча: 35,68 км²
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

87 247
2445 ас/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 58°36′ пн. ш. 16°12′ у. д. / 58.6° пн. ш. 16.2° у. д. / 58.6; 16.2Каардынаты: 58°36′ пн. ш. 16°12′ у. д. / 58.6° пн. ш. 16.2° у. д. / 58.6; 16.2
Нарчэпінг на мапе Швэцыі
Нарчэпінг
Нарчэпінг
Нарчэпінг
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
www.norrkoping.se

Нарчэпінг (па-швэдзку: Norrköping) — горад у Швэцыі, прыкладна за 160 км на паўднёвы захад ад Стакгольму, у ляндзкапе Эстэр’ётлянд і аднайменным лэне, у якім паводле колькасьці насельніцтва ён саступае толькі Лінчэпінгу, а таксама цэнтар камуны Нарчэпінг. Насельніцтва — 87 247 чалавек (2010).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарчэпінг. Будынак «Прас», у якім разьмешчаны Музэй Працы.

Нарчэпінг атрымаў гарадзкія прывілеі ў 1384. Росквіт гораду прыйшоўся на XVII стагодзьдзе, калі нідэрляндзкі (з сучаснай Бэльгіі) прадпрымальнік Люіс дэ Гээр заснаваў тут між іншым, папяровую фабрыку, некалькі фабрыкаў па вытворчасьці зброі, вопраткі, а таксама майстэрню караблёў. У гэты час Нарчопінг быў другім паводле колькасьці насельніцтва горадам Швэцыі (цяпер толькі дзясяты). У 1719, у часе Вялікай Паўночнай вайны горад быў разбураны й разрабаваны расейскімі войскамі, аднак пасьля вайны й да канца XIX стагодзьдзя, працягваў заставацца другім паводле значнасьці горадам краіны. У тым самым 1719 годзе ў Нарчэпінгу была заснаваная найстарэйшая зь існых дагэтуль у Швэцыі газэтаў Norrköpings tidningar. У XIX стагодзьдзі горад становіцца й значным цэнтрам вытворчасьці тэкстылю, і толькі ў 1970-я гг. страчвае свае пазыцыі ў гэтым накірунку. У XXI стагодзьдзі Нарчопінг, разам з суседнім Лінчэпінгам утварае чацьвёрты паводле колькасьці насельніцтва й эканамічнай значнасьці Рэгіён Вялікіх гарадоў Швэцыі.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарчэпінг, разам са Стакгольмам ды Гётэборгам зьяўляецца адным з трох гарадоў Швэцыі, якія маюць свой трамвай.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарчэпінг. Клюмба кактусаў у парку Карла Югана.
  • Ратуша (1907—1910 гг.)
  • Царква Ядвігі (Hedvigkyrka, 1673, пабудавана на месцы былога замку)
  • Царква Олафа (1765—1767)
  • Парк Карла Югана з помнікам гэтаму каралю й сусьветнавядомай клюмбай кактусаў (высаджваецца штогод у летні час)
  • Музэй Працы
  • Музэй Мастацтваў
  • Музэй пэтрогліфаў у раёне Гімэльсталюнд
  • Руіны замку Юганісборг (1614, разбураны расейцамі ў 1719)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нарчэпінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў