Нарчэпінг
| Нарчэпінг | |||||
Нарчэпінская ратуша |
|||||
|
|||||
| Плошча: | 35,68 км² | ||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
87 247 2445 ас/км² |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 58°36′ пн. ш. 16°12′ у. д. / 58.6° пн. ш. 16.2° у. д.Каардынаты: 58°36′ пн. ш. 16°12′ у. д. / 58.6° пн. ш. 16.2° у. д. | ||||
|
Нарчэпінг на мапе Швэцыі
Нарчэпінг
|
|||||
| www.norrkoping.se | |||||
Нарчэпінг (па-швэдзку: Norrköping) — горад у Швэцыі, прыкладна за 160 км на паўднёвы захад ад Стакгольму, у ляндзкапе Эстэр’ётлянд і аднайменным лэне, у якім паводле колькасьці насельніцтва ён саступае толькі Лінчэпінгу, а таксама цэнтар камуны Нарчэпінг. Насельніцтва — 87 247 чалавек (2010).
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Нарчэпінг атрымаў гарадзкія прывілеі ў 1384. Росквіт гораду прыйшоўся на XVII стагодзьдзе, калі нідэрляндзкі (з сучаснай Бэльгіі) прадпрымальнік Люіс дэ Гээр заснаваў тут між іншым, папяровую фабрыку, некалькі фабрыкаў па вытворчасьці зброі, вопраткі, а таксама майстэрню караблёў. У гэты час Нарчопінг быў другім паводле колькасьці насельніцтва горадам Швэцыі (цяпер толькі дзясяты). У 1719, у часе Вялікай Паўночнай вайны горад быў разбураны й разрабаваны расейскімі войскамі, аднак пасьля вайны й да канца XIX стагодзьдзя, працягваў заставацца другім паводле значнасьці горадам краіны. У тым самым 1719 годзе ў Нарчэпінгу была заснаваная найстарэйшая зь існых дагэтуль у Швэцыі газэтаў Norrköpings tidningar. У XIX стагодзьдзі горад становіцца й значным цэнтрам вытворчасьці тэкстылю, і толькі ў 1970-я гг. страчвае свае пазыцыі ў гэтым накірунку. У XXI стагодзьдзі Нарчопінг, разам з суседнім Лінчэпінгам утварае чацьвёрты паводле колькасьці насельніцтва й эканамічнай значнасьці Рэгіён Вялікіх гарадоў Швэцыі.
Транспарт [рэдагаваць]
Нарчэпінг, разам са Стакгольмам ды Гётэборгам зьяўляецца адным з трох гарадоў Швэцыі, якія маюць свой трамвай.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Ратуша (1907—1910 гг.)
- Царква Ядвігі (Hedvigkyrka, 1673, пабудавана на месцы былога замку)
- Царква Олафа (1765—1767)
- Парк Карла Югана з помнікам гэтаму каралю й сусьветнавядомай клюмбай кактусаў (высаджваецца штогод у летні час)
- Музэй Працы
- Музэй Мастацтваў
- Музэй пэтрогліфаў у раёне Гімэльсталюнд
- Руіны замку Юганісборг (1614, разбураны расейцамі ў 1719)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нарчэпінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў