Населены пункт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Населены пункт — населенае месца (селішча), першасная адзінка расьсяленьня людзей у межах аднаго забудаванага зямельнага ўчастку (горад, пасёлак гарадзкога тыпу, вёска і інш.). Абавязковая прыкмета населенага пункта — сталасьць выкарыстаньня яго як месца пасяленьня з года ў год (хоць бы толькі ў адзін сэзон).
Населеныя пункты падзяляют на гарадзкія і сельскія. Галоўным адзрозненьнем паміж імі зьяўляецца тое, што больш за палову эканамічна актыўнага насельніцтва гарадзкога населенага пункта не занята ў сельскай гаспадарцы.
Населены пункт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў