Настасься Дзьмітрук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзьмітрук.
Настасься Дзьмітрук
Анастасія Дмитрук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 31 студзеня 1991(1991-01-31) (33 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка
Мова украінская мова і расейская мова

Наста́сься Дзьмітру́к (па-ўкраінску: Анастасія Дмитрук; нар. 31 студзеня 1991 году, места Нежын, Чарнігаўскай вобласьці, Украіна) — украінская паэтка.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Настасься нарадзілася ў месьце Нежын (цяпер у Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны). З 12 рокаў жыве ў Кіеве, дзе навучалася ў гімназіі, а пасьля — у Фізыка-тэхнічным інстытуце Кіеўскай палітэхнікі[1], які скончыла ў 2014 са спэцыяльнасьцю «інфармацыйная бясьпека». Працуе на фірме па абароне інфармацыі на кампутарных сыстэмах[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вершы піша з 12-гадовага ўзросту.

Вядомасьць здабыла пад час Эўрамайдану дзякуючы сваім патрыятычным вершам. У сувязі з расейскай анэксіяй Крыму напісала верш «Никогда мы не будем братьями» (па-беларуску: Ніколі мы ня будзем братамі), на які пазьней летувіскія музыкі Віргіс Пупшыс, Еранімас Мілюс, Кейстуціс Нявуліс ды Гінтаўтас Ліцінскас з хорам Клайпедзкага музычнага тэатру запісалі відэакліп[2].

Вонкавыя відэафайлы
Вершы ў аўтарскім выкананьні
Никогда мы не будем братьями!
Це моя і твоя війна
Небесній сотні присвячується
Письмо соседу
Я нам мира у Бога вымолю
Небо падає!

У 2014 року выйшаў з друку зборнік вершаў Настасьсі Дзьмітрук[3] «Верните нам наше небо»[1] (бел. Вярніце нам нашае неба).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Олекса Підлуцький. (16 траўня 2014) Анастасія ДМИТРУК: «Бог послав українцям на Майдан віру» (укр.). Зеркало недели. Украина. Праверана 4 чэрвеня 2014 г.
  2. ^ Sia NIKO. (3 красавіка 2014) Никогда мы не будем братьями (песня) (рас.) (flv). YouTubeПраверана 4 чэрвеня 2014 г.
  3. ^ В авторки пісні «Никогда мы не будем братьями» вийшла збірка віршів (укр.) ФАКТИ. ICTV. Інтерфакс-Україна. Праверана 4 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]