Насьёнал Фуншал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Насьёнал
Nacional Madeira.png
Поўная назва Clube Desportivo Nacional
Заснаваны 1910
Горад Фуншал, Партугалія
Стадыён Стадыён Мадэйры
Умяшчальнасьць: 5132
Галоўны трэнэр Мануэл Машаду
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2013—2014 5 месца
Афіцыйны сайт

«Насьёнал» (па-партугальску: Nacional) — партугальскі футбольны клюб з гораду Фуншал. Заснаваны ў 1910 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Насьёнал» у 1925 годзе

«Насьёнал» дасягнуў першага дывізіёну ў першы раз у гісторыі ў сярэдзіне 1990-х, аднак празь некаторы час вылецеў. Клюб вярнуўся зноўку ў Прымэйру ў сэзоне 2002—2003 гадоў. Наступны сэзон быў, магчыма, найлепшым у гісторыі клюбу, бо ён заняў чацьвертае месца ў лізе паміж лісабонскім «Спортынгам» і клюбам «Брага». У тым сэзоне сапраўднымі лідэрамі каманды былі апорны паўабаронца Паўлу Асунсан і бамбардзір Адрыяна, які забіў у той сэзон 19 галоў. Абодва гульцы пасьля перайшлі ў «Порту», у той час як трэці ключавы гулец, нападнік Мігеліту, далучыўся да «Бэнфікі» ў 2006 годзе.

«Насьёнал» таксама дасягнуў чвэрцьфіналу Кубка Партугаліі і трываў паразу ў першым супрацьстаяньні Кубка УЭФА наступнага сэзону 2004—2005 гадоў, двойчы саступіўшы «Сэвільлі». У сэзоне 2006—2007 гадоў клюб з Мадэйры саступілі бухарэсцкаму «Рапіду».

У сэзоне 2008—2009 гадоў «Насьёнал» зноўку скончыў сэзон на чацьвертым месцы, апярэдзіўшы «Брагу» на два пункты. На той час у клюбе бліскаў Нэнэ, які забіў 20 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Партугаліі. Клюб таксама дасягнуў паўфіналу Кубка Партугаліі, аднак трываў паразу па суме двух матчаў 4:5 ад клюбу «Пасуш ды Фэрэйра».

Сэзон 2009—2010 гадоў «Насьёнал» пачаў без дапамогі Нэнэ, які быў прададзены ў «Кальяры» за рэкордныя для клюбу 4,5 млн эўра. У жніўні 2009 году, аднак, клюб сэнсацыйна перайграў былых пераможцаў Кубка УЭФА піцерскі «Зэніт» у апошнім кваліфікацыйным раўндзе да групавога этапу Лігі Эўропы. Пасьля хатняй перамогі зь лікам 4:3, «Зэніт» меў перавагу зь лікам 1:0 да самага сканчэньня матчу, аднак гулец «Насьёнала» Рубэн Мікаэл здолеў забіць гол на апошніх хвілінах, такім чынам дазволіўшы партугальцам працягнуць выступы ў эўрапейкім спаборніцтве. У групавым турніру «Насьёнал» заняў трэці радок, апярэдзіўшы клюб «Аўстрыя», аднак саступіўшы «Вэрдэру» і «Атлетыку» зь Більбао.

Дэрбі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Насьёнал» мае сталае супрацьстаяньне зь іншым клюбам з вострава «Марытыму», то бок клюбы часьцяком атаесамляюцца з рознымі вобразамі жыцьця і сацыяльнымі клясамі. Традыцыйна «Насьёнал» падтрымліваюць людзі больш вышэйшага сацыяльна-эканамічнага статусу чым заўзятары «Марытыму», якія ў асноўным паходзяць з працоўнай клясы. Непрымірымае суперніцтва паміж двума клюбамі працягваецца па сёньня.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на жнівень 2014 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Эдуарду Гатардзі 1985
2 Сьцяг Мазамбіку Аб Зайнадыні Жуніёр 1988
3 Сьцяг Партугаліі Аб Мігел Радрыгеш 1993
4 Сьцяг Эгіпту Аб Махмуд Эзат 1992
5 Сьцяг Бразыліі Аб Марсал 1989
7 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Аўрэлію 1988
8 Сьцяг Калюмбіі ПА Сэбастыян Аяля 1995
9 Сьцяг Паўднёвай Карэі Нап Сок Хён Джун 1991
10 Сьцяг Эгіпту ПА Салех Гамаа 1993
11 Сьцяг Партугаліі Нап Жуан Камашу 1994
12 Сьцяг Партугаліі Бр Руі Сылва 1994
17 Сьцяг Гвінэі ПА Бубакар 1989
18 Сьцяг Партугаліі Нап Лукаш Жуан 1993
19 Сьцяг Мазамбіку Нап Рэжыналду 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Партугаліі Аб Нуну Кампуш 1993
24 Сьцяг Каба-Вэрдэ Бр Кевін Соўза 1994
28 Сьцяг Бразыліі Нап Вільян Барбоза 1994
33 Сьцяг Партугаліі Аб Руі Карэя 1990
38 Сьцяг Харватыі ПА Дэян Школнік 1989
44 Сьцяг Каба-Вэрдэ Аб Роні Сантуш 1995
55 Сьцяг Партугаліі Аб Нуну Сэкейра 1990
62 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Марыё Рандон 1986
66 Сьцяг Эгіпту ПА Алі Газаль 1992
68 Сьцяг Партугаліі ПА Эдгар Абрэў 1994
77 Сьцяг Партугаліі Нап Марку Матыяш 1989
82 Сьцяг Пэру Нап Вільям Мімбэля 1992
88 Сьцяг Эгіпту Аб Алі Фатхі 1992

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Насьёнал Фуншалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў