Насілава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Насілава
трансьліт. Nasilava
Першыя згадкі: 1529
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Цюрлёўскі
Насельніцтва
колькасьць: 1279 чал. (2010)[1]
колькасьць двароў: 446[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовы індэкс: 222338
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′33.98″ пн. ш. 26°46′44.00″ у. д. / 54.3094389° пн. ш. 26.7788889° у. д. / 54.3094389; 26.7788889Каардынаты: 54°18′33.98″ пн. ш. 26°46′44.00″ у. д. / 54.3094389° пн. ш. 26.7788889° у. д. / 54.3094389; 26.7788889
Насілава на мапе Беларусі ±
Насілава
Насілава
Насілава
Насілава
Насілава
Насілава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Насі́лава[2] — вёска ў Беларусі ў Цюрлёўскім сельсавеце Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіца адразу на захадзе ад Маладэчна, 82 км ад Менску. Праз Насілава праходзіць шаша Р106 Маладэчна — Смаргонь, побач разьмешчана вёска Засьценкі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хутчэй за ўсё тапонім Насілава мае заходнеславянскае паходжаньне. Аднайменныя вёскі даволі распаўсюджаныя ў Польшчы[3], самыя вядомыя зь іх:

Узгадваюцца й крыху іншыя формы назвы Насілава: Nowosilow, Nowosilow, Nowosiłówo, што дае падставы меркаваць пра тое, што тапонім «Насі́лава», як і тапонім «Нава́градак»[4], утварыўся ад дзьвюх асноваў — «новы» і «сяло». Згодна з гэтай думкай, можна меркаваць пра тое, што Насілава магчыма было заснавана (ці заселена славянамі) значна раней за першую згадку, як абарончае селішча Менскага княства на захадзе, на памежжы зь Літвой, пра што сьведчыць вёска Літва, якая знаходзіцца недалёка ад Насілава (на захадзе), але як вызначыў М. Ф. Сьпірыдонаў на падставе зьвестак афіцыйных дзяржаўных і прыватных актаў: тэстамэнтаў, заяў-скаргаў, інвэнтароў маёнткаў, інструкцыяў, лістоў (залогавых, прадажных, разьдзельных, судовых і да т. п.), загадаў і інш. Насілава ўваходзіла ў склад Літвы й знаходзілася паблізу ўсходняй мяжы[5][6][7].

Магчымы й другі варыянт паходжаньня назвы, калі ўлічваць фармант -аў[8] у назьве вёскі на мапах Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, краінаў Заходняй Эўропы, тут часьцяком фігуруе назва Nassilow, Naßilow, Nasilau, што можа сьведчыць аб паходжаньні назвы вёскі ад асабістага імя, як напрыклад беларускія тапонімы Браслаў[9], Барысаў[10], магчыма, Быхаў[11] і Тураў[12]. На думку Жучкевіча, тапонім Насілава паходзіць ад асабістага прозьвішча[13].

Згодна з прыведзенымі ў кнізе «Ашмянскі павет» (1897) зьвесткамі Чэслава Янкоўскага назва паходзіць ад прозьвішча ўладальніка гэтай мясцовасьці віцебскага ваяводы Юрыя Войцехавіча Насілоўскага (памёр у 1544).[14]

У старажытным балцка-літоўскім іменьніку вядомае аднаасноўнае імя Nasilá. Корань Nas- таксама ў балцка-літоўскім імені Насейка (Naseiká), ад якога назва Насейкі ў Баранавіцкім раёне. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод мерацкага баярства фіксуецца “Миклашъ Насутовичъ” - Насутаў сын Міклаш (< Nasutá).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе Вялікага Княства Літоўскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома з XVI стагодзьдзя, але ўжо ў IV—VII стагодзьдзях на заходняй мяжы банцараўскай культуры (вядома таксама як Тушэмлінская ці Тушэмлінская-банцараўская культура)[1][15][16] тут існавала балцкае гарадзішча[17][18]. У 1529 упершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах[19]. У 1544 року ўзгадваецца, як ўласнасьць віцебскага ваяводы Юрыя Насілоўскага[1]. Юры Войцэховіч Насілоўскі быў праўнукам вядомага дзяржаўнага дзеяча ВКЛ Андрэя Саковіча, сын якога — таксама Юры — апынуўся заснавальнікам шляхетнага роду Насілоўскіх (герб Помян[20]. Юры Войцэховіч Насілоўскі меў дачку Шчэнсну, якая выйшла замуж за Юрыя Збаражскага[21]. У 1567 року сяло, у канцы XVI ст. побач разьмяшчаўся маёнтак Насілаўскі[1]. Неаднаразова ўзгадваецца ў мапах Вялікага Княства Літоўскага й потым Рэчы Паспалітай, як Nassilow ці Naßilow. Мелася гарадзішча, а таксама нейкае ўзбудаваньне, магчыма замак ці абарончы пункт.

Згадваецца ў 1674 годзе як вёска Насілава ці, інакш, Рудое Сяло ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[22]. У XVII стагодзьдзі тут існавала праваслаўная царква. У Паўночную вайну ў 1708 року швэдзкі кароль Карл XII, перад тым як увайсьці ў Маладэчна, выбраў гэта месца для адпачынку, а салдаты, каб закрыць караля ад вачэй цікаўных жыхароў, абгарадзілі месца валам, для якога насілі пясок шапкамі[1][23][24][25]. Уласнасьць Ляговічаў, якія ў 1765 року пабудаваў тут уніяцкую[26] Праабражэнскую царкву, з 1838 року — праваслаўная, якая была старачана пасьля 1914.

У складзе Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Насілава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1800 — Насілава ў Вілейскім павеце Менскай губэрні, вёска, 31 двор, 170 жыхароў (зь іх 10 жыхароў мясцовая шляхта), належала У. Ляговічу. У 1861 року — сяло ў Лебедзеўскай воласьці Вілейскага павету, Віленскай губэрні, цэнтар Насілаўскай вясковай акругі, у якую ўваходзілі Баяры, Вытрапаўшчына, Вярхоўка, Дамашы, засьценак Забалацьце, Засьценкі, Куклаўшчына, Насілава, Сакі, Цюрлі. У 1861 року маёнтак, 386 жыхароў і 23 аднадворца, належаў Пазназнаскаму (меў 3 душы), Янкоўскаму (меў 60 душ), Хадзінскаму (меў 39 душ і 4 душы аднадворцаў). Меліся хлебазапасная крама, царкоўнапрыходзкая школа[27]. У 1897 року сяло (5 двароў, 35 жыхароў, царква, царкоўнапрыходзкая школа), вёска (50 двароў, 274 жыхары), засьценак (3 двары, 19 жыхароў), засьценак (3 двары, 16 жыхароў, хлебазапасная крама)[1]. На пачатку 20 стагодзьдзя — вёска на р. Вяроўка, цэнтар сельскай грамады, якая ахоплівала 12 вёсак.

У канцы 19 ст. Насілава апісваецца, як прыгожае, старажытнае паселішча сярод сівых дрэваў на тракце Маладэчна-Лебедзева[21].

Падчас Першай сусьветнай вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Першую сусьветную вайну ў верасьні 1915 року Насілава апынулася пад кайзэраўскай уладай. Згодна зь Берасьцейскім мірам ад 3 сакавіка 1918 року Насілава ўвайшло ў склад Германскай імпэрыі. Нямецкая ўлада займалася ў асноўным ваеннымі пытаньнямі, у той час як прамысловасьць, гандаль, асьвета, адукацыя, культурнае жыцьцё й грамадзянская апека былі аддадзены пад кантроль Народнага сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі[28], абвешчанай 25 сакавіка 1918 року, дзякуючы гэтаму ў Насілава зьявілася беларуская школа зь беларускай мовай навучаньня.

У складзе Польшчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 1919 року з адступленьнем нямецкіх войск Насілава было занята Чырвонай арміяй, але на землі Беларусі прэтэндавала таксама й адроджаная Польшча, у пачатку ліпеня 1919 року ўжо польскія войскі занялі Насілава. У ліпені 1920 Насілава зноў было занята Чырвонай арміяй, але ў пачатку кастрычніку 1920 року польскія войскі вярнулі гэтыя землі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Палажэньнем ад 4 лютага 1921 року было ўтворанае Наваградзкае ваяводзтва[29], часткай якога ў складзе Лебедзеўскай гміны Вілейскага павета стала Насілава. 13 красавіка 1922 року выйшла пастанова пра далучэньне Сярэдняй Літвы да Польшчы на правах аўтаноміі, у выніку чаго ў адміністрацыйнам падзеле Польшчы адбыліся зьмены: з Наваградзкага ваяводзтва быў вылучаны Вялейскі павет з Насілавам і далучаны да Зямлі Віленскай[30] (назва Сярэдняй Літвы ў складзе Польшчы да ўтварэньня Віленскага ваяводзтва 26 студзеня 1926 року). На 1925 рок — вёска (51 двор, 285 жыхароў)[1]. 1 красавіка 1927 року ўступіла ў моц распараджэньне Рады Міністраў аб утварэньні Маладэчанскага павету з цэнтрам у Маладэчне[31], у выніку чаго ў склад Маладэчанскага павету ўвайшла Лебедзеўская гміна з Насілавам. Польскімі ўладамі тут была пабудавана чыгунка, вайсковы стадыён маладэчанскага клюбу «W.K.S Mołodeczno» (па-беларуску: Вайсковы спартовы клюб Маладэчна), Насілава актыўна пашыралася ў бок Маладэчна. Існавала беларускамоўная дзяржаўная школа, а таксама дзяржаўная сяміклясная школа імя Юзэфа Пілсудзкага (такія школы былі пабудаваны з усяго Маладэчанскага павету толькі ў Маладэчне, Насілаве і Лебедзеве, якія ўваходзілі ў Віленскую школьную акругу[32]. Побач зь вёскай існаваў засьценак Насілава (на 1925 рок — 9 двароў, 74 жыхары)[1]. 17 верасьня 1939 року згодна з фактычны падзелам Польшчы паміж СССР і Нямеччынай ў адпаведнасьці з сакрэтным пратаколам да Дамовы аб ненападзе паміж Нямеччынай і СССР, па якім да СССР далучаліся тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі (на той момант Усходняй Польшчы) да адпаведных рэспублік СССР, Насілава было захоплена Чырвонай арміяй. Польшча была ня ў стане бараніць усходнюю мяжу, амаль усе войскі былі задзейнічаныя на вайне зь Нямеччынай. У хуткім часе спадзяваньні жыхароў на паляпшэньні ўмоваў жыцьця пры камуністах ня спраўдзіліся: сялянаў пачалі прымусова заганяць у калгас, зачыняліся крамы і прыватныя прадпрыемствы, НКУСам пачалася «зачыстка» ад «непатрэбнага элемэнту» (уся інтэлігенцыя: настаўнікі, лекары, юрысты, студэнты і інш.; паліцыянты, вайскоўцы, багатыя й сярэднія плясты насельніцтва, а таксама чальцы іх сем’яў).

У складзе БССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1939 року ў складзе БССР. 12 кастрычніка 1940 року з цэнтрам у Насілаве ў складзе Маладэчанскага раёну Вялейскай вобласьці20 верасьня 1944 року — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 року — Менскай) быў створаны Насілаўскі сельсавет. У 1941 року ў Насілава было 86 двароў, пражывала 294 чалавека[1]. Падчас вайны ў Насілава разьмяшчаліся нямецкія вайсковыя могілкі, якія пасьля былі разбураны савецкай уладай. У Вялікую Айчынную вайну загінуў 21 жыхар Насілава[33]. Пасьля вайны савецкай уладай тут быў арганізаваны калгас імя М. Ф. Гастэла. Па стане на 1 студзеня 1947 року ў Насілаўскі сельсавет уваходзіла 16 населеных пунктаў. У 1971 року каля будынка мясцовай школы быў узьведзены помнік-абэліск героям Вялікай Айчыннай Вайны[1].

Цяперашні час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля вайны Насілава актыўна забудоўвалася ў бок Маладэчна, у выніку чаго ў тэрытарыяльным пляне поўнасьцю злучылася з Маладэчнам. Насілаўскі сельсавет быў скасаваны, пасьля чаго Насілава ўвайшло ў склад Цюрлёўскага сельсавету. У 2002 року ў Насілава было 428 гаспадарак, пражывала 1248 жыхароў[1]. У 2001 року была пабудавана Царква Праабражэньня Гасподняга. 1 верасьня 2009 року была зачынена Насілаваўская школа. У апошні час у Насілава зьявілася мноства катэджных збудаваньняў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 1279 жыхароў, 446 двароў[1]
  • 1999 год — 1274 жыхары

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Праабражэньня Гасподняга, пабудаваная ў 1765 року

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цэнтры стаіць помнік-абэліск героям Вялікай Айчыннай Вайны.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насілава — пункт прыпынку дызэль-цягнікоў у Маладэчанскім раёне, якія ходзяць кірункам МаладэчнаГудагай. Разьмешчаны на перагоне «Маладэчна — Сажалкі» паміж станцыяй Маладэчна й прыпынкавым пунктам Асанава. Час у шляху ад станцыі Маладэчна да Насілава — каля 7 хвілін.

Праз Насілава праходзіць шаша Р106 Маладэчна — Смаргонь.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзіцца дастаткова папулярнае для рыбалкі месца — Насілаўскае возера, а таксама некалькі сажалак.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м «Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах» Т.8, кн. 3. Мінская вобласць. Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 295
  3. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom VI (Malczyce — Netreba) z 1885 r., s.195.
  4. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 260.
  5. ^ Мэтрыка ВКЛ. Е. х. 237. Л. 502—503 (1551 г.); РИБ. Т. 33. С. 474—475. 472—473.
  6. ^ Зайкоўскі Э. М. Этнічная і канфесійная сытуацыя ў гістарычнай Літве.
  7. ^ Наследие средневековой Литвы — Литва и Русь.
  8. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с..
  9. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 35.
  10. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 33.
  11. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 43.
  12. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 380.
  13. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 261.
  14. ^ Czesław Jankowski. Powiat oszmiański. Część 2 — СПб.: 1897 — С. 130
  15. ^ Митрофанов А. Г. Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н. э. — VIII в. н. э.). Мн., 1978.
  16. ^ Митрофанов А. Г. Археологические памятники восточных балтов на территории Белоруссии в эпоху железа (VIII в. до н. э. — IX в. н. э.) // Из древнейшей истории балтских народов: (по данным археологии и антропологии). Рига, 1980.
  17. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і усходняй Беларусі ў сярэднявеччы
  18. ^ Поболь Л. Д. Археологические памятники Белоруссии. Железный век. Мн., 1983.
  19. ^ Молодечненский госархив — КАЛЕНДАРЬ — 2014..
  20. ^ M.J. Minakowski. Genealogia potomków Sejmu Wielkiego
  21. ^ а б Jankowski. Powiat oszmiański. Część 2, s.130
  22. ^ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 6
  23. ^ Насілава, вёска.
  24. ^ Маладэчна ў складзе Рэчы Паспаспалітай(недаступная спасылка).
  25. ^ Швэды.
  26. ^ Greek Catholic Church. Nosilovo (Vileĭka)
  27. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom VI (Malczyce — Netreba) z 1885 r., s.196.
  28. ^ Юры Туронак. Нежаданая рэспубліка
  29. ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5.
  30. ^ Ustawa z dnia 6 kwietnia 1922 r. o objęciu władzy państwowej nad Ziemią Wileńską (Dziennik Ustaw.).
  31. ^ Dziennik Ustaw., zm. Dziennik Ustaw., zm. Dziennik Ustaw.
  32. ^  Адамковіч., Аляксандр Беларусы ў Літве: учора і сёньня. Кніга І - Вільня. — UAB ,,Mulidos reklama", 2010. — P. 19-40. — (Беларусы ў Літве: учора і сёньня). — ISBN 978-9955-578-14-7
  33. ^ паводле «Памяць. Маладзечненскі раён».