Натальля Эстэмірава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натальля Хусаінаўна Эстэмірава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 28 лютага 1958 (66 гадоў)

Сьцяг СССР Саратаўская вобласьць, СССР
Памерла: 15 ліпеня 2009

Сьцяг Расеі Газі-Юрт, Інгушэтыя, Расея
Адукацыя:
Узнагароды:

Натальля Хусаінаўна Эстэмірава (28 лютага 1958, Саратаўская вобласьць — 15 ліпеня 2009, Газі-Юрт, Інгушэтыя) — расейская праваабаронца, журналіст, супрацоўніца Праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» у Грозным. Скрадзена каля свайго дому ў Грозным і забіта. Яе сьмерць выклікала грамадзкі й міжнародны рэзананс.

У 2004 намінавалася на прэмію Сахарава, адзначана 13 студзеня 2005 мэдалём імя Робэрта Шумана.[1] Ляўрэатка прэміі ім. Анны Паліткоўскай у 2007 годзе. За сваю дзейнасьць шмат разоў крытыкавалася прарасейскім чачэнскім кіраўніцтвам.

Згодна інфармацыі Human Rights Watch Эстэміраву выкралі 15 ліпеня 2009 каля яе дому ў Грозным прыкладна а 08:30. Яе калегі праваабаронцы ўзьнялі трывогу, калі яна не прыйшла на заплянаваную сустрэчу. Былі апытаныя суседзі.[2] Па дадзеным калег «Два сьведкі бачылі з гаўбца, як на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, дзе Натальля пражывае, яе запхалі ў белы аўто маркі ВАЗ, яна пасьпела пракрычаць, што яе выкрадаюць».[2]

Як паведаміла прэс-служба Сьледчага камітэту пракуратуры Расеі, цела кабеты з кулявымі раненьнямі ў галаву і грудзі было знойдзена а 16:30 (па дадзеным МУС Інгушэтыі — а 17:20) па маскоўскаму часу ў лесапалосцы за 100 мэтраў ад фэдэральнай аўтадарогі «Каўказ» каля сяла Газі-Юрт Назранаўскага раёну Інгушэтыі. У яе торбе знайшлі пашпарт, пасьведчаньне сябры экспэртнай рады апарату ўпаўнаважанага па правах чалавека ў РФ па Чачэнскай рэспубліцы і мандат грамадзкага назіральніка камісіі па грамадзкаму кантролю ў месцах прымусовага ўтрыманьня на імя Натальлі Эстэміравай.[3]

Рамзан Кадыраў у інтэрвію расейскай службе радыё Свабода назваў Эстэміраву «Жанчынай бяз гонару, годнасьці і сумленьня».[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]