Натальля Пяткевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Натальля Пяткевіч
Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта РБ
25 лістапада 2004 — 28 сьнежня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Наступнік: Аляксандар Радзькоў
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзілася: 1972
Менск, БССР
Партыя: Беспартыйны
Сужэнец: Аляксандар Мартыненка
Адукацыя: Юрыдычны факультэт БДУ

Натальля Ўладзімераўна Пяткевіч (Краўчанка; нарадзілася ў 1972 годзе ў Менску) — беларускі палітык, першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (2004—2010).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[1]. З 1998 — кандыдат юрыдычных навук (2001)[2]. Працавала вядучым спэцыялістам, затым начальнікам кіраваньня дзяржаўнага і міжнароднага права Галоўнага дзяржаўнага прававога кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта. У 2001 годзе стала прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі, у 2004 — намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі[3].

Натальлю Пяткевіч нярэдка клічуць «жалезнай лэдзі» Беларусі і лічаць адным з магчымых кандыдатам на пост наступнага прэзыдэнта Беларусі[4].

У 2006 годзе за ўдзел у фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў Натальлі Пяткевіч быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу[5][6].

У канцы ліпеня 2009 году Натальля Пяткевіч была выключана са складу камісіі па пытаньнях памілаваньня пры прэзыдэнце. Камісіяй яна кіравала на працягу некалькіх гадоў. Таксама Пяткевіч была выключана са складу камісіі па пытаньнях грамадзянства і прававога кансультатыўнага савету пры прэзыдэнце. На ўсіх гэтых пасадах яе замяніў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Валеры Міцкевіч[7].

28 сьнежня 2010 году была адстаўлена з пасады першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі[8]. Да 1 кастрычніка 2014 году займала пасаду дарадцы Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[9].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч, узначальвае «Нацыянальныя спартовыя лятарэі». 27 сакавіка 2009 году выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку, намесьніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]