Наталя Марар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Наталя Марар
Natalia Morar
Дата нараджэньня 12 студзеня 1984 (30 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг СССР Малдаўская ССР, СССР

Ната́ля Рыго́раўна Мара́р (па-румынску: Natalia Morar; 12 студзеня 1984, Малдаўская ССР) — журналістка, супрацоўніца часопіса The New Times. Наталя Марар — грамадзянка Малдовы, з 2002 па 2007 год пражывала і працавала ў Расеі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 годзе Марар скончыла ліцэй і ў 2007 годзе сацыялягічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ім. М. В. Ламаносава.

У 2005 годзе Наталя Марар была адным са стваральнікаў пазапартыйнага моладзевага руху «Дэмакратычная альтэрнатыва» (ДА!).

У 2005—2006 гадах працавала ў фондзе «Адкрытая Расея», узначаленым Міхаілам Хадаркоўскім (каардынатар праекту «Школы публічнай палітыкі»). Пазьней займала пасаду прэс-сакратара кааліцыі «Іншая Расея» і актыўна ўдзельнічала ў палітычнай дзейнасьці, у тым ліку ў арганізацыі Маршаў нязгодных. Пакінула сяброўства ў палітычных арганізацыях з моманту пачатку працы журналістам The New Times.

Публікацыі Наталі Марар прысьвечаныя праблемам карупцыі ў Расеі. Яна, у прыватнасьці, пісала аб забойстве банкіра Андрэя Казлова і аб справах, зьвязаных з адмываньнем грошай, у якія, па яе меркаваньню, былі залучаныя аўстрыйскі «Райфайзэн Банк» (Raiffeisen Zentralbank) і расейскі банк «Дысконт»; таксама згадвалася імя генэрал-лейтэнанта Аляксандра Бортнікава, тады намесьніка дырэктара ФСБ і начальніка Дэпартамэнту эканамічнай бясьпекі ФСБ[1] [2]. У лістападзе 2007 году апублікавала сэрыю артыкулаў аб нібы незаконнай фінансавай дзейнасьці дзяржаўнага Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі (УЦВГД).

У сьнежні 2007 году Наталя Марар апублікавала артыкул «Чорная каса Крамля»[3], у якой пісала аб фондзе, празь які, па яе меркаваньню, падчас парлямэнцкіх выбараў 2007 году былі незаконна пастаўленыя ў залежнасьць усе асноўныя палітычныя партыі Расеі пачынальна з «Адзінай Расеі» і да апазыцыйных партыяў СПС і «Яблык».

Канфлікт з афіцыйнымі органамі Расеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 сьнежня 2007 году Наталя Марар вярталася ў Расею з тыднёвай камандзіроўкі ў Ізраіль. Пры мінаньні пашпартнага кантролю ў аэрапорце Дамадзедава Наталі Марар было абвешчана, што ёй, па рашэньні ФСБ, забаронены ўезд у Расею. Ёй прыйшлося паляцець у Кішынёў.

17 студзеня ў пасольстве Расеі ў Малдове Наталі Марар было паведамлена, што ёй забаронены ўезд у Расею ў адпаведнасьці з пунктам 1 артыкула 27 Фэдэральнага закона «Аб парадку выезду з РФ і ўезду ў РФ». У гэтым артыкуле гаворыцца: «Уезд у Расейскую Фэдэрацыю замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства не дазваляецца ў выпадку, калі гэта неабходна ў мэтах забесьпячэньня абараназдольнасьці або бясьпекі дзяржавы, альбо грамадзкага парадку, альбо абароны здароўя насельніцтва».

23 лютага 2008 году ў Кішынёве Наталя Марар зарэгістравала шлюб са сваім калегам — журналістам «The New Times» грамадзянінам Расеі Ільлёй Барабанавым.

27 лютага Марар і Барабанаў прыляцелі ў Маскву з Кішынёва. Наталя Марар лічыла, што яе, як жонку грамадзяніна Расеі, ня маюць права не пусьціць у Расею. Аднак памежнікі аэрапорта Дамадзедава не дазволілі ёй перасекчы мяжу Расеі. Ёй было прапанавана вярнуцца ў Кішынёў, але яна адмовілася.

Наталя Марар і яе муж Ільля Барабанаў засталіся ў зоне памежнага кантролю, дзе правялі ноч. Да іх не дапусьцілі ні іх адваката, ні прадстаўнікоў часопіса «The New Times».

Прадстаўнікі МЗС Расеі заявілі, што «у адпаведнасьці з міжнароднай практыкай, дзяржава не абавязаная тлумачыць чыньнікі забароны ўезду на сваю тэрыторыю замежнаму грамадзяніну». У МЗС падкрэсьлілі, што шлюб з расейскім грамадзянінам з прававога пункту гледжаньня сытуацыю не зьмяняе.[4]

29 лютага Марар і Барабанаў працягвалі знаходзіцца ў транзытнай зоне аэрапорту Дамадзедава. Ім абмежавалі магчымасьць да руху і сувязі.[5][6]

1 сакавіка яны вярнуліся ў Кішынёў.

Скарга карэспандэнта часопіса «New Times» Наталі Марар на адмову ва ўезьдзе на тэрыторыю Расеі была разгледжаная Масгарсудом 5 чэрвеня 2008 году.[7]

21 жніўня 2008 году Наталі Марар было адмоўлена ў расейскім грамадзянстве. Чыньнік — заклікі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу Расейскай Фэдэрацыі гвалтоўнымі мэтадамі і пагроза бясьпекі дзяржавы.[8]

Па паведамленьні радыё «Эхо Москвы», у канцы жніўня 2008 году Марар падала пазоў у Эўрапейскі суд па правах чалавека.[9]

Арганізацыя акцыяў пратэсту ў Кішынёве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008—2009 гадах узначальвала фонд «Think Moldova». Удзельнічала ў арганізацыі акцыяў пратэсту 6 красавіка 2009 году пасьля парлямэнцкіх выбараў у Малдове, перарослых потым у масавыя беспарадкі у Кішынёве 7 красавіка[10][11]. МУС Малдовы паведаміла, што Наталя Марар апынулася ў ліку грамадзян, затрыманых па падазрэньні ў дачыненьні да масавых беспарадкаў. Але ўжо ўвечар 8 красавіка муж журналісткі Ільля Барабанаў аспрэчыў гэтую інфармацыю. Паводле ягоных словаў, Марар у найбліжэйшыя некалькі дзён будзе знаходзіцца ў бясьпечным месцы і ня будзе выходзіць на сувязь[12].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Службоўцы адводзяць грошы на Захад.(рас.) Н. Марар The New Times № 15 21 траўня 2007 г.
  2. ^ Аўстрыйская паліцыя можа ўзбудзіць справу супраць ключавых службоўцаў Крамля, сьцьвярджае New Times(рас.) NEWSru.com 23 траўня 2007 г.
  3. ^ «Чорная каса» Крамля(рас.), Наталя Марар // The New Times, Выпуск № 44.
  4. ^ Самалёт паляцеў без журналіста(рас.) // Расейская газэта, 29 лютага 2008
  5. ^ Галадаючая Наталя Марар зноў адмовілася ляцець у Кішынёў і напісала ліст Пуціну зь Мядзьведзевым(рас.)
  6. ^ Natalia Morar barred from entering Russia (фр.), fr:Réseau de l'information, 28 лютага 2008 г.
  7. ^ Скарга карэспандэнта часопіса «New Times» Наталі Марар на адмову ва ўезьдзе на тэрыторыю Расеі будзе разгледжаная Масгарсудом 5 чэрвеня(рас.). Новая газэта. 5 траўня 2008 г.
  8. ^ Наталя Марар адказала па асноўным законе(рас.), Кацярына Савіна, «Коммерсантъ» № 150/П(3967) ад 25 жніўня 2008 г.
  9. ^ Наталя Марар атрымала афіцыйную адмову ў атрыманьні грамадзянства(рас.), радыёстанцыя «Эхо Москвы», 25 жніўня 2008 г.
  10. ^ МУС Малдовы: журналістка Наталя Марар затрыманая як арганізатар акцыяў пратэсту ў Кішынёве(рас.) // Newsru.com, 08 красавіка 2009
  11. ^ Затрыманая ў Кішынёве Марар апынулася цёзкай журналісткі(рас.) // Lenta.ru, 09 красавіка 2009
  12. ^ Lenta.ru, Прокуратура Молдовы предъявила обвинение блогерше(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]