Натан Штраўс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Натан Штраўс

Натан Штраўс (ням. Nathan Straus, 31 студзеня 1848 — 11 студзеня 1931) — амэрыканскі прамысловец, філянтроп, гуманіст, саўладальнік найбуйнейшай амэрыканскай сеткі ўнівэрмагаў: «RH Macy & Co». а таксама уладальнік сеткі ўнівэрмагаў «Abraham & Straus». Вялікую частку сваіх актываў ахвяраваў на сыянісцкі рух, на бібліятэкі і ахову здароўя. Актыўна выступаў за абавязковую пастэрызацыю малака. Пабудаваў станцыі пастэрызацыі малака ў 36 гарадах ЗША. Ім былі адкрыты дзіцячыя мэдычныя цэнтры ў Тэль-Авіве і Ерусаліме. Імя Натана Штраўса з 1927 году носіць Натанія — горад у Ізраілі, найбуйнейшы курорт міжземнаморскага ўзьбярэжжа.