Лягроньнё ля Рыёха (гандбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Натурхаўс ля Рыёха»)
Сьюдад дэ Лягроньнё
Поўная назва Гандбольны клюб «Сьюдад дэ Лягроньнё»
Заснаваны 2003
Арэна Спартовы палац Лягроньнё,
Ля Рыёха
Зьмяшчальнасьць: 3851
Прэзыдэнт Сэгунда Хасэ Вігера
Галоўны трэнэр Мігель Анхэль Вэляска
Чэмпіянат Ліга Асабаль
2021—2022 6 месца
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Сьюдад дэ Лягроньнё» (па-гішпанску: Club Balonmano Ciudad de Logroño) — гішпанскі гандбольны клюб зь Лягроньнё, Ля Рыёха. Выступае ў найвышэйшай нацыянальнай Лізе Асабаль. Хатнія матчы праводзіць у спартовым палацы Лягроньнё зьмяшчальнасьцю 3851 чалавек.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаны клюб пачаў выступаць пад назвай «Сьюдад дэ Лягроньнё» ў 1-м нацыянальным дывізіёне і адразу ж заняў першае месца, атрымаўшы права перайсьці ў Лігу B(es). Прабыўшы ў ёй два сэзоны, у 2006 «Сьюдад» трапіў у вышэйшы дывізіён, дзе з тае пары выступае нязьменна. З 2006 року клюб атрымаў новага спонсара і быў перайменаваны на «Натурхаўс ля Рыёха».

Тым ня меней, у дэбютным сэзоне клюб ледзь не вярнуўся ў ніжэйшы дывізіён, толькі ў апошнім туры вырваўшы перамогу над «Алтэяй» і фінішаваўшы на 14-м месцы з 16-і. У наступным сэзоне «Натурхаўс» таксама змагаўся за выжываньне, падзяліўшы ў выніку 12-13-е месцы з «Гранальерсам». Найбольш удалымі сталі сэзоны 2012—2013 (3-е месца ў чэмпіянаце, выхад у фінал Кубку караля і Супэркубку Асабаль) і 2013—2014 рокаў (2-е месца ў чэмпіянаце).

Дэбют на эўрапейскай арэне адбыўся ў Кубку ЭГФ сэзону 2009—2010 рокаў, дзе клюб дайшоў да паўфіналу, саступіўшы будучаму пераможцу — нямецкаму «Лемга» — па суме дзьвюх гульняў. У наступным сэзоне клюб паўтарыў посьпех, ізноў саступіўшы ў паўфінале будучаму пераможцу — «Фрыш Аўф Гэпінгэн». Па выніках чэмпіянату Гішпаніі 2012—2013 рокаў «Натурхаўс» упершыню заваяваў магчымасьць выступіць у Лізе чэмпіёнаў; праз сэзон гэты посьпех паўтарыўся.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартовы палац Рыёхі

Нацыянальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2003—2007: Сьюдад дэ Лягроньнё (гішп. Club Balonmano Ciudad de Logroño)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]