Нафтан Наваполацак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нафтан Наваполацак
FK Naftan Novopolotsk.svg
Поўная назва Футбольны клюб «Нафтан Наваполацак»
Заснаваны 1963
Горад Наваполацак, Беларусь
Стадыён «Атлянт»
Умяшчальнасьць: 4500
Прэзыдэнт Леанід Падліпскі
Галоўны трэнэр Павал Кучараў[1]
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 2012 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Нафтан» — беларускі футбольны клюб з гораду Наваполацак, заснаваны ў 1963 годзе. З 1996 году ўдзельнічае ў Вышэйшай лізе Беларусі (акрамя 2002 году). Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2009, 2012).

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Першыя футбольныя каманды ў Наваполацку зьявіліся яшчэ ў 1959 годзе, якія прадстаўлялі трэст №16 «Нафатабуд». Аднак, калі пачаў сваю працу пабудаваны нафтапераапрацоўчы завод, клюб прадпрыемства «Нафтавік» пачаў браць удзел у абланых спаборніцтвах. Да клюбу адрызу прыйшлі посьпехі, то бок, атрымаўшы перамогу ў фінале ў гульні супраць віцебскага «Станкабудаўніку», клюб стаў уладальнікам Кубка Віцебскай вобласьці. На той момант асноўны склад клюбу будаваўся на арэнбурцах, працаўніках Орскага ПНЗ, які прыяжджалі ў Наваполацак паводле пераводу на працу.

У 1965 годзе «Нафтавік» стаўся ўладальнікам Кубак БССР. На шляху да перамогі, былі пасьлядоўна пераадолены магілёўскі «Мэталюрг», зборная Петрыкава й берасьцейскі «Лякаматыў». Аднак у першынстве БССР значных пасьпехаў клюб ня зьведаў. З 1965 па 1974 гады каманда праводзіла ў першым і другім дывізіёнах. У 1966 годзе клюб быў зьняты са спаборніцтваў з-за адсутнасьці турнірнірнай пэрспэктывы, а сэзоны 1969 і 1970 гадоў і наогул прапусьціў. У 1974 годзе «Нафтавік» узяў свой апошні ўдзел у чэмпіянаце БССР.

У сярэдзіне 1980-х гадоў адбылося адраджэньне клюбу, што сталася заслугай працаўнікоў на прыстасаваньнях комплексу па вытворчасьці вадкіх парафінаў. Новы клюб атрымаў назву «Парэкс». Аднак, як і «Нафтавік», клюб меў аматарскі статус. Празь некалькі гадоў станаўленьня клюбу была вернута папярэдняя назва, такім чынам клюб зноўку быў вернуты ў розыгрышы нацыянальных спаборніцтваў. У 1989 годзе «Нафтавік» атрымаў бронзавыя мэдалі абласнога першынства, на наступны год клюб дамогся другога месца ў абласным спаборніцтве. У 1991 годзе клюб атрымаў назву «Нафтан», і адраўзу стаўся пераможцам турніру прафзьвязаў БССР.

У 19921996 гадох каманда, атрымліваючы фінансавую падтрымку з боку нафтапераапрацоўчага заводу, канчаткова атрымала прафэсійны статус.

Былыя назвы [рэдагаваць]

  • «Нафтан» (19921994).
  • «Нафтан-Дэвон» (19952000).
  • «Нафтан» (з 2001).

Дасягненьні [рэдагаваць]

Актуальны склад [рэдагаваць]

Па стане на 28 сакавіка 2013 году[2]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Мікалай Раманюк 1984
3 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Абразаў 1988
4 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Мікалай Бранфілаў 1977
7 Сьцяг Расеі ПА Мурат Хотаў 1987
8 Сьцяг Украіны ПА Юры Чонка 1991
9 Сьцяг Расеі Нап Андрэй Пруднікаў 1984
10 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Ягор Зубовіч 1989
11 Сьцяг Расеі Нап Аляксандар Алумона 1983
12 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Дзегцяроў 1986
15 Сьцяг Украіны Аб Ігар Бурак 1983
16 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Ігар Даўгяла 1985
17 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Корсак 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Арцём Цяплоў 1992
21 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Яўген Елязаранка 1993
22 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Баранок 1979
23 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Навумаў 1989
30 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Алег Шкабара 1983
31 Сьцяг Нігерыі ПА Абдулазіз Лавал 1992
33 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ігар Зюлеў 1984
35 Сьцяг Украіны ПА Руслан Гунчак 1979
40 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Саколка 1994
77 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Аляксандар Адаменка 1993
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Мікіта Шугункоў 1989

Удзел у эўракубках [рэдагаваць]

Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2009—2010 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Бэльгіі Гент 2:1 0:1
2012—2013 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Сэрбіі Црвена Зьвезда Бялград 3:4 3:3

Галоўныя трэнэры [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Павел Кучеров возглавил «Нафтан»(рас.)
  2. ^ «Прессбол» №47 (3228), 29 сакавіка 2013

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]