Нацыянальная акадэмія навук Украіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нацыянальная акадэмія навук Украіны

Памяшканьне Прэзыдыюму НАН Украіны
Абрэвіятура НАНУ
Дата ўтварэньня 14 лістапада 1918 (96 гадоў таму)
Тып навуковая
Штабкватэра Кіеў, вул. Уладзімірская, д. 54
Старшыня Барыс Патон
Сайт nas.gov.ua

Нацыянальная акадэмія навук Украіны (НАН Украіны, НАНУ, укр. Національна академія наук України) — вышэйшая навуковая ўстанова Ўкраіны з самакіраванай арганізацыяй. НАНУ аб’ядноўвае сапраўдных чальцоў, чальцоў-карэспандэнтаў і замежных чальцоў, а таксама ўсіх навуковых работнікаў, якія працуюць у яе навуковых установах, ажыцьцяўляючы дасьледаваньні ў галіне прыродазнаўчых, гуманітарных, грамадзкіх і тэхнічных навук.

НАН Украіны была створаная 14 лістапада 1918 году як Украінская акадэмія навук[1]. Па стане на канец 2013 году ў Акадэміі навук Украіны працавала 40 211 супрацоўнікаў, сярод іх 19 292 — навукоўцы[2]. Кіруючыя органы НАН Украіны знаходзяцца ў Кіеве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]