Нацыянальная галерэя Вікторыі
| Нацыянальная галерэя Вікторыі | |
| National Gallery of Victoria | |
Выгляд на галерэю зь Вежы Эўрыка |
|
| Месцазнаходжаньне | Мэльбурн, Аўстралія |
|---|---|
| Створаны | 1861 |
| Дырэктар | Джэрард Воэн |
| http://www.ngv.vic.gov.au | |
Нацыянальная галерэя Вікторыі (па-ангельску: National Gallery of Victoria) — мастацкая галерэя, якая знаходзіцца ў Мэльбурне, Аўстралія. Гэта старэйшая, а таксама найвялікшая мастацкая галерэя ў Аўстраліі.
Адкрыцьцё музэю супала з залатой ліхаманкай у Вікторыі, Мэльбурн стаў найбуйнейшым горадам, а штат Вікторыя найбагацейшым штатам Аўстраліі.
У галерэі прадстаўлены работы Антоніса Ван Дэйка, Паолё Ўчэльлё, Пітэра Паўля Рубэнса, Рэмбранта, Джаваньні Батыста Т'епалё, Паолё Вэранэзэ, Клёда Манэ, Паблё Пікаса і іншых вядомых мастакоў. Акрамя карцінаў, у галерэі прадстаўлены артэфакты старажытнага Эгіпту, грэцкія вазы, гістарычная эўрапейская кераміка і мноства іншых экспанатаў, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасьць. Усяго ў галерэі прадстаўлена больш за 65 тыс. экспанатаў [1].
Пры галерэі з 1867 году працавала школа мастацтваў (па-ангельску: National Gallery of Victoria Art School), якая да 1910 году зьяўлялася вядучай школай мастацтваў у Аўстраліі[2].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ NGV collection
- ^ Alan McCulloch; Susan McCulloch The Encyclopedia of Australian Art. — 1994. — P. 864 (Appendix 8). — ISBN 1863733159
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нацыянальная галерэя Вікторыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў