Нацыянальны Фронт (Украіна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны Фронт
Національний Фронт
Лідэр партыі Леўка Лук’яненка
Дата заснаваньня 1 лістапада 1997
Штаб-кватэра Кіеў, Украіна
Ідэалёгія нацыяналізм
нацыянал-дэмакратыя
кансэрватызм

Нацыянальны Фронт (па-ўкраінску: Національний Фронт) — блёк палітычных партыяў, які ўдзельнічаў у выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны 1998 году. Афіцыйна зарэгістраваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Украіны 1 лістапада 1997 году.

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блёк быў створаны трыма правымі партыямі: Канґрэсам украінскіх нацыяналістаў, Украінскай рэспубліканскай партыяй і Украінскай рэспубліканскай кансэрватыўнай партыяй. 12 сьнежня 1997 году Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны зарэгістравала выбарчы сьпіс блёку, ён налічваў 181 асобу.[1]

Вынікі на выбарах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За блёк прагаласавала 721 966 выбаршчыкаў, альбо 2,71%, такім чынам блёк ня здолеў атрымаць 4% галасоў, і не атрымаў права ўдзельнічаць у разьдзеле мандатаў. Аднак прадстаўнікі блёку перамаглі ў шасьці аднамандатных акругах, гэта найлепшы вынік сярод тых партыяў, якія не атрымалі месцаў па сьпісе.

Абраныя ў акругах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]