Нацыянальны банк Славаччыны
| Нацыянальны банк Славаччыны Národná banka Slovenska |
|
Цэнтральны будынак Нацыянальнага банку Славаччыны ў Браціславе |
|
| Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1993 |
|---|---|
| Тып | цэнтральны банк |
| Штабкватэра | Браціслава |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Славаччына |
| Старшыня банкаўскай рады | Ёзэф Макух |
| Кіроўны орган | Банкаўская рада Нацыянальнага банку Славаччыны |
| Сайт | www.nbs.sk |
Нацыянальны банк Славаччыны, НБС (па-славацку: Národná banka Slovenska, NBS) — цэнтральны банк Славаччыны. Заснаваны 1 студзеня 1993. Удзельнік Эўрапейскае сыстэмы цэнтральных банкаў як галоўны банк краіны-чальца Эўразьвязу, а з 1 студзеня 2009 далучыўся да Эўрасыстэмы — фінансавае арганізацыі Эўразоны.
Цэнтральны офіс месьціцца ў Браціславе, восем рэгіянальных аддзяленьняў.
Зьмест |
Кіраўніцтва [рэдагаваць]
Найвышэйшым кіраўнічым органам Нацбанку Славаччыны ёсьць Банкаўская рада з адзінаццаці чалавек: старшыні, двох намесьнікаў старшыні і астатніх чальцоў. Старшыню і ягоных намесьнікаў прызначае і вызваляе з пасады прэзыдэнт Славацкай рэспублікі, васьмёх чальцоў рады — славацкі ўрад з прапановы старшыні Нацбанка.
З 2010 року пасаду старшыні Нацыянальнага банку Славаччыны займае Ёзэф Макух.
Дзейнасьць [рэдагаваць]
Зьяўляецца незалежнай інстытуцыяй, асноўнаю функцыяй якой ёсьць падтрыманьне цэнавой стабільнасьці. Таксама выконвае нагляд над фінансавым рынкам і іншыя віды дзейнасьці.
Будынак Нацыянальнага банку Славаччыны [рэдагаваць]
Цэнтральны будынак НБС у вышынёй 111 мэтраў ёсьць другім па вышыні будынкам ня толькі Браціславы, але і ўсяе Славаччыны. Адкрыцьцё новага будынку адбылося 23 траўня 2002 року. Ён мае 33 паверхі над зямлёй і 3 падземныя паверхі, між якімі працуюць 23 ліфты. Будынак НБС стаў адной з выбітнасьцяў славацкай сталіцы. Сваім дызайнам і тэхнічнай аснашчанасьцю заняў месца ў сьпісе высокатэхналягічных офісных пабудоваў XXI стагодзьдзя і атрымаў прэстыжную ўзнагароду «Будоўля року»—2002.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
- Сьпіс банкаў Славаччыны
- Крэмніца — музэй манэтаў і мэдалёў, з 1994 року ў падпарадкаваньні НБС
- Эканоміка Славаччыны
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нацыянальны банк Славаччыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||