Белавеская пушча (нацыянальны парк)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белавеская пушча
Нацыянальны парк «Белавеская пушча»
катэгорыя II (нацыянальны парк) паводле МСАП
Герб (2015 г.)
Герб (2015 г.)
РазьмяшчэньнеКамянецкі, Пружанскі і Сьвіслацкі раёны (Беларусь)
Найбліжэйшы горад Камянец
Каардынаты52°35′8″ пн. ш. 23°52′45″ у. д. / 52.58556° пн. ш. 23.87917° у. д. / 52.58556; 23.87917Каардынаты: 52°35′8″ пн. ш. 23°52′45″ у. д. / 52.58556° пн. ш. 23.87917° у. д. / 52.58556; 23.87917
Плошча1500,83 км² (2016)
Сярэдняя вышыня170 м н.у.м.
Заснаваны 25 сьнежня 1939 (84 гады таму)
Уласьнік Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт

«Белавеская пушча»нацыянальны парк у Беларусі на тэрыторыі буйнога ляснога масіву Белавеская пушча (Камянецкі, Пружанскі і Сьвіслацкі раёны).

Адміністрацыйна-гаспадарчым і навуковым цэнтрам зьяўляецца вёска Каменюкі (Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць). Створаны ў мэтах захаваньня эталённых і ўнікальных прыродных комплексаў і аб’ектаў прыроды, правядзеньня навуковых дасьледаваньняў, распрацоўкі і ўкараненьня навуковых мэтадаў аховы прыроды і прыродакарыстаньня, экалягічнай асьветы і рэкрэацыйнай дзейнасьці.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пушча — былая паляўнічая гаспадарка літоўскіх князёў (з XV ст.) і расейскіх цароў (XVIII — пач. ХХ стст.). 25 сьнежня 1939 году Савет народных камісараў Беларускай ССР ухваліў рашэньне аб стварэньні дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Белавеская пушча» агульнай плошчай 1292 кв.км. Яго ахоўная частка складала 5026,7 га (4 %). 31 студзеня 1940 году камісія Кіраўніцтва запаведнымі тэрыторыямі БССР прыбыла ў пушчу, кіраваньне якой пераняла ў 10-й арміі Беларускай вайсковай акругі[1].

У 1957—1991 мела статус запаведна-паляўнічай гаспадаркі, была месцам паляваньняў для прадстаўнікоў высокай савецкай намэнклятуры і іх замежных гасьцей. З 1991 нацыянальны парк. У 1992 уключаны ЮНЭСКО ў сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны. З 1993 біясфэрны запаведнік. 14 лютага 2012 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 59, якім павялічыў запаведную плошчу пушчы з 30,7 тыс.га да 57 тыс.га (+86%)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Томас Бон, Аляксандар Далгоўскі, Маркус Кшоска. 5.1 Пакт Гітлера - Сталіна і савецкі прыродны запаведнік // Зубрыны неруш і сусьветная спадчына / перакл. зь ням. Жанна Некрашэвіч-Кароткая. — Менск: Галіяфы, 2021. — С. 153. — 404 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-7209-88-0
  2. ^ БелТА. Запаведная зона «Белавескай пушчы» павялічана амаль удвая // Зьвязда : газэта. — 15 лютага 2012. — № 30 (27145). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]