Начас
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Начас (па-гішпанску: Nachos) — кукурузныя чыпсы, папулярная закуска мэксыканскае кухні. З такімі чыпсамі падаюць соўсы, запраўкі, салаты, іх таксама дадаюць у розныя стравы, напрыклад чылі кон карнэ. Упершыню яны былі створаныя каля 1943 Ігнасіа «Нача» Аная і складаліся са смажаных маісавых чыпсаў і плаўленага сыру. Начас таксама можа быць асобнай стравай, якую падаюць у пластыкавым падносе, з двума аддзяленьнямі для чыпсаў і соусу ці на талерцы, дзе чыпсы ўжо палітыя соусам.
Начас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў