Нашыя маткі, нашыя бацькі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

{{Фільм |назва = Нашыя маці, нашыя бацькі |арыгназва = Unsere Mütter, unsere Väter |выява = Unsere Mütter unsere Väter.jpg |памер = |подпіс = |рэжысэр = Філіп Кадэльбах |прадусар = Ніка Гофман |сцэнарыст = Штэфан Кольдзіц |дыктар = |ролі = Фолькер Брух
Том Шылінг
Катарына Шутлер
Людвіг Трэптэ
Мірыям Штайн |кампазытар = Фабіян Ромэр |апэратар = Давід Слама |мантаж = |вытворчасьць = teamWorx Produktion für Kino und Fernsehen GmbH, Zweites Deutsches Fernsehen (ZDF) |дата = 2013 |час = 3 х 90 хвілінаў |мова = нямецкая, расейская, [[польская мова|польская], ангельская |краіна = Нямеччына |бюджэт = €10 000 000 |прыбытак = |папярэдні = |наступны = |сайт = http://umuv.zdf.de/unsere-muetter-unsere-vaeter/unsere-muetter-unsere-vaeter-26223848.html |imdb = 1883092 }} Нашыя маці, нашыя бацькі (па-нямецку: Unsere Mütter, unsere Väter) — нямецкі трохсэрыйны фільм, які быў паказаны тэлеканаламі ZDF і ORF 17, 18 і 20 сакавіка 2013 году. Галоўны сюжэт — лёс пяцярых бэрлінскіх сяброў з 1941 па 1945 год.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэрвень 1941-га году. Пяцёра сяброў сустракаюцца ў маленькай бэрлінскай кавярні, каб праводзіць траіх зь іх на Ўсходні фронт. Яны маладыя, яны лічаць, што ўвесь сьвет ляжыць перад імі, трэба толькі яго заваяваць. А далей пачынаецца пекла. Пекла расейскай зімы 1941-га году і пекла Курскай бітвы, пекла канцлягеру Заксенхаўзэн і пекла бэрлінскай турмы Шарлотэнбург, пекла франтавога шпіталя і пекла штрафнога батальёну вэрмахта. Яны зноў сустракаюцца, ужо ў зруйнаваным вайною Бэрліне, у гэтай самай кавярні, летам 1945-га, прайшоўшы праз усе выпрабаваньні свайго няпростага ваеннага лёсу.

Галоўная ідэя, якую заклалі аўтары фільму, выказана ў словах, якія гучаць у гэтым фільме: «Большасьць людзей думае, што вайна — гэта баі і бітвы. Але гэта ня так. Вайна — гэта чаканьне. Чаканьне наступнай атакі… Наступнага абеду… Наступнага ранку…».

Гэты фільм паказвае трагедыю цэлага пакаленьня маладых немцаў, якіх нацысты ўцягнулі ў сусьветную вайну. Маладыя жаўнеры, якія як кожны малады чалавек, хацелі жыць і кахаць, паступова ператвараюцца ў злачынцаў. Як кажа адзін з галоўных герояў фільму Вільгэльм, старэйшы брат Фрыдгэльма: «Мы былі героямі. А сталі забойцамі». Гэты фільм пра вайну ці ня ўпершыню для немцаў так востра ставіць пытаньне ня столькі калектыўнай віны народу за злачынствы падчас вайны, як пытаньне індывідуальнай віны і адказнасьці за кожны ўчынак у тых трагічных абставінах.

Нямецкі фільм ўздымае таксама праблему адказнасьці палякаў за антысэмітызм, які меў месца ў тагачасным польскім грамадзтве і ў шэрагах Арміі Краёвай, пра што не асабліва прынята гаварыць і сёньня.

Першая сэрыя: Іншы час (Eine andere Zeit)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пяцёра сяброў у чэрвені 1941 году сустракаюцца ў бэрлінскай кавярні: браты Вінтэр — малады афіцэр Вільгэльм і інтэлектуал Фрыдгэльм, Грэта Мюлер, Віктар Гальдштэйн і Шарлота (Чарлі). Трое зь іх адпраўляюцца на Ўсходні фронт. Яны абяцаюць адзін аднаму сустрэцца на Каляды ў гэтай жа кавярні, паколькі вайна, як ім здаецца, абяцае быць нядоўгай. Браты Вінтэр служаць разам у штурмавой роце, Шарлота накіроўваецца мэдсястрой у палявы шпіталь. Грэта распачынае раман з штурмбанфюрэрам Дорнам, які абяцае зрабіць яе зоркай эстрады, а таксама дапамагчы выбрацца зь Нямеччыны яе каханаму — габрэю Віктару Гальдштэйну. Але Дорн падманвае Віктара, накіроўваючы таго ў Польшчу ў цягніку зь іншымі вязьнямі-жыдамі.

Другая сэрыя: Іншая вайна (Ein anderer Krieg)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1943 год. Сьпявачка Грэта на просьбу Дорна адпраўляецца на Ўсходні фронт выступаць перад нямецкімі жаўнерамі. Браты Вінтэр трапляюць у жорсткі бой. Фрыдхэльму здаецца, што яго брат загінуў. Сам жа ён цяжка паранены і трапляе ў шпіталь да Шарлоты. Там ён паведамляе ёй пра гібель Вільгэльма. Віктар разам з полькай Алінай уцякае зь цягніка зь вязьнямі, якіх вязуць у канцлягер. Яны трапляюць да польскіх партызанаў, аднак там іх сустракаюць зь недаверам. Грэту за панікёрства і падбухторваньне адпраўляюць на допыт. Там яна прызнаецца Дорну, што цяжарная ад яго, пасьля чаго той моцна б’е яе ў жывот. Фрыдхэльм атрымлівае адпачынак з прычыны раненьня і наведвае бацькоў у Бэрліне. Шарлота, будучы ў роспачы ад весткі пра гібель каханага Вільгэльма, вырашае зьблізіцца з вайсковым доктарам Янам. Вільгэльма знаходзіць нямецкі патруль. За ўцёкі яго прысуджаюць да расстрэлу.

Трэцяя сэрыя: Іншая краіна (Ein anderes Land)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вільгельму замяняюць сьмяротны прысуд на службу ў штрафным батальёне. Віктар падчас захопу нямецкага цягніка са зброяй ратуе палонных габрэяў. Польскія партызаны даведваюцца, што ён і сам габрэй і праганяюць яго. Фрыдгэльм ўдзельнічае ў карнай акцыі супраць партызанаў, падчас якой забівае свайго камандзіра, каб выратаваць сябра Віктара ад сьмерці. Шарлота застаецца ў шпіталі разам з параненымі салдатамі, нягледзячы на эвакуацыю. Шпіталь захопліваюць савецкія жаўнеры. Вайна набліжаецца да заканчэньня, але нацысты прысуджаюць Грэту да расстрэлу і прыводзяць прысуд у выкананьне. Штурмбанфюрэр Дорн хоча застрэліць сваю жонку і дачку, але ў апошні момант перадумвае. Вільгельм забівае свайго камандзіра і ўцякае з штрафбату. Фрыдгэльм, ратуючы адурманеных нацыстоўскай прапагандай юных байцоў з Гітлерюгенду ад бяссэноўнай сьмерці ў канцы вайны, вырашае сам уступіць у бой з савецкімі жаўнерамі і гіне. Пасьля вайны Дорн уладкоўваецца ў адміністрацыю ў Бэрліне, нягледзячы на сваё мінулае ў гестапа. У паўразбураную кавярню, у якой пяцёра сяброў сустракаліся ў 1941 годзе, прыходзяць Віктар, Вільгэльм і Шарлота. Яны выпіваюць за загінулых Грэту і Фрыдгэльма.

Рэакцыя на фільм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Нямеччыне фільм «Нашыя маці, нашыя бацькі» ўжо праглядзела больш за 21 млн. гледачоў. Фільм выклікаў вялікія дыскусіі, шмат станоўчых водгукаў, многія выданьні назвалі карціну «культурнай падзеяй году». Фільм «Нашыя маці, нашыя бацькі» паставіў перад грамадзкасьцю Нямеччыны пытаньне рубам: што б зрабілі вы, калі б у 1941-м годзе былі тымі маладымі жыцьцярадаснымі маладымі людзьмі? У Аўстрыі гэты тэлефільм таксама выклікаў вялікую зацікаўленасьць.

У Польшчы і, асабліва, у Расеі шмат хто ўспрыняў мастацкі фільм непаліткарэктным і шкодным, таму дыскусіі вакол фільму «Нашыя маці, нашыя бацькі» сканцэнтраваліся ня столькі пра мастацкія вартасьці фільму, а пра ідэйны зьмест. Аўтараў фільму абвінавацілі ў прапагандзе, прыладзе нямецкіх палітыкаў, жаданьні перапісаць гісторыю і т. п.[1][2]

Адразу пасьля выхаду фільму на экраны МЗС Расейскай Фэдэрацыі накіраваў афіцыйны ліст амбасадару Нямеччыны ў Расеі, у якім адзначалася «непрыняцьце гэтага фільму абсалютнай большасьцю расейскіх гледачоў, якія яго паглядзелі», адзначалася «непрымальнасьць спробаў паставіць на адну дошку ўчыненыя на тэрыторыі СССР масавыя зьверствы гітлераўскіх войскаў і асобныя эксцэсы з боку савецкіх вайскоўцаў, што мелі месца, якія строга караліся ваенным кіраўніцтвам». Ня меншаму асуджэньню падвергнуўся гэты фільм і з боку расейскіх блогераў, якія ўбачылі ў фільме скажэньне гістарычных фактаў, спробу апраўдаць злачынствы нямецкіх нацыстаў і абвінавачвалі аўтараў фільму ў прапаганьдзе ідэі пра масавыя згвалтаваньні нямецкіх жанчынаў савецкімі жаўнерамі.[3]

У Польшчы антысэміцкі вобраз жорсткіх польскіх партызанаў Арміі Краёвай, паказаны ў фільме, выклікаў абурэньне шэрагу грамадзкіх арганізацыяў, якія зьвярнуліся да прэм’ер-міністра краіны Радаслава Сікорскага з просьбай спыніць распаўсюджваньне фільму ў Польшчы. Запратэставала польская амбасада ў Бэрліне і прэзідэнт TVP Юльюш Браўн. Польскі амбасадар у Бэрліне Ежы Марганьскі ў адкрытым лісьце, які накіраваў кіраўніцтву тэлекампаніі ZDF, напісаў: «Вобраз нашай краіны і партызанскага супраціву, намаляваны ў фільме, быў успрыняты палякамі, якія яго ўжо пабачылі, як вельмі несправядлівы і неаб’ектыўны. Асабіста мяне гэты сэрыял абурыў да глыбіні душы»[4] У Варшаве нават былі арганізаваныя грамадзкія акцыі пратэсту перад сядзібай карпункту ZDF. Асобныя палітыкі ў Польшчы заяўлялі, што кінастужка «Нашы маці, нашы бацькі» можа прывесьці да сур’ёзнага пагаршэньня нямецка-польскіх адносінаў. Пратэсты ў Польшчы былі таксама заўважаныя і пракаментаваныя ў нямецкіх СМІ. Тым ня менш, нягледзячы на гэтыя пратэсты, у Польшчы фільм быў паказаны на каналах TVP1, Polsat, TVN, TVP2 17-19 чэрвеня 2013 году. Фільм сабраў каля тэлеэкранаў каля 3,4 мільёнаў гледачоў.[5]

Прадусар фільму Ніка Гофман у адказ крытыкам сказаў, што сцэнар пісаўся на аснове гістарычных дакумэнтаў, і ў стваральнікаў фільму не было імкненьня зганьбаваць польскі народ.

Ва Ўкраіне, у пэўных колах, якія ідэалізуюць калябарантаў, таксама знайшліся крытыкі фільму.

У Беларусі адзін з блогераў пра фільм «Нашыя маці, нашыя бацькі» напісаў так: «Гэты фільм наогул ня столькі пра немцаў, габрэяў, палякаў ці расейцаў у той страшнай вайне, а пра чалавека і чалавечнасьць, пра складаны выбар у экстрэмальных абставінах. Пра тое, як добры чалавек, а нават інтэлектуал можа ачарсьцьвець, стаць забойцам і як цынік-ваяка раптам ператвараецца ў чалавека. На вайне праяўляецца самае горшае і самае лепшае, што ёсьць у чалавека. Гэта вельмі гуманістычны і антываенны па духу фільм, прычым зусім не прапагандысцкі, што часта бывае. І немцы, і расейскія/савецкія людзі, і палякі, і габрэі — усе паказаны аднолькава як ахвяры рознай прапаганды ды ідэалёгіі і закладнікі вайны і ваенных абставінаў, калі кожны проста хоча выжыць, дажыць да сьвітаньня наступнага дня… Але выжыць — як, якой цаной? Тупа забіваць ворага і таго, хто ім здаецца тут і цяпер, заспакойваючы сваё сумленьне? Выжываць і ўвесь час хлусіць сабе самому? Ці памерці з гонарам, адкрыць камусьці, асьлепленаму і адурманенаму прапагандай вочы, уратаваць бязьвінную ахвяру, што трапілася на шляху страшнай машыны вайны?.. А часу, каб рабіць выбар, на вайне няма… Як зрабіць правільны выбар, як застацца чалавекам?»[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]