Неарганічная хімія
Неарганічная хімія — разьдзел хіміі, зьвязаны з вывучэньнем структуры, рэакцыйнай здольнасьці й уласьцівасьцяў ўсіх хімічных элемэнтаў і іхных неарганічных злучэньняў. Гэты разьдзел ахоплівае ўсе хімічныя злучэньні, за выключэньнем арганічных рэчываў (кляса злучэньняў, у якія ўваходзіць вуглярод, за выключэньнем некалькіх простых злучэньняў, якія звычайна адносяцца да неарганічных). Адрозьненьне паміж арганічнымі рэчывамі Зямлі і злучэньнямі, якія ўтрымліваюць вуглярод, зьяўляюцца па некаторых уяўленьнях адвольнымі[1]. Неарганічная хімія вывучае хімічныя элемэнты й утвараныя імі простыя й складаныя рэчывы, акрамя арганічных злучэньняў. Гэты разьдзел хіміі забясьпечвае стварэньне матэрыялаў найноўшай тэхнікі. Колькасьць неарганічных рэчываў набліжаецца да 400 тысячам.
Тэарэтычным падмуркам неарганічнай хіміі зьяўляецца пэрыядычны закон і заснаваная на ім пэрыядычная сыстэма Дзьмітрыя Мендзялеева. Важнейшая задача неарганічнай хіміі складаецца ў распрацоўцы й навуковым абгрунтаваньні спосабаў стварэньня новых матэрыялаў з патрэбнымі для сучаснай тэхнікі ўласьцівасьцямі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Spencer L. Seager, Michael R. Slabaugh. Chemistry for Today: general, organic, and biochemistry. // Thomson Brooks/Cole, 2004. — Р. 342. ISBN 0-534-39969-X
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Неарганічная хімія на ximia.org
| Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Неарганічная хімія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў