Неарктыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Неарктыка на мапе сьвету

Неа́рктыка — адзін з васьмі буйных біягеаграфічных рэгіёнаў Зямлі. Яна ахоплівае амаль усю Паўночную Амэрыку, Грэнляндыю, а таксама мэксыканскае высакагор’е. Тыя часткі абодвух амэрыканскіх кантынэнтаў, якія не ўваходзяць у Неарктыку, адносяцца да Нэатропікі.

Паўночная і Паўднёвая Амэрыка, злучаныя ў наш час Панамскім перашыйкам, 180 мільёнаў гадоў назад былі аддзеленыя адна ад адной. На іх разьвіваліся зусім розныя віды расьлін і жывёл. У той час як Паўночная Амэрыка была часткай паўночнага супэркантынэнту Лаўразія, Паўднёвая Амэрыка адносілася да паўднёвага супэркантынэнту Гандвана. Пасьля ўтварэньня Атлянтычнага акіяну Паўночная Амэрыка аддзялілася ад будучай Эўразіі, аднак пасьля ізноў злучылася зь ёй праз натуральны мост на месцы сёньняшняга Бэрынгава праліва. Гэта дазволіла абодвум кантынэнтам у чарговы раз «зраўнаваць» шматлікія віды флёры і фаўны. Таму ў Нэарктыкі і Палеарктыкі сёньня маецца шмат агульных біялягічных відаў і іх нярэдка аб’ядноўваюць у агульную экалягічную зону Галарктыка.

Тым не менш, шматлікія буйныя жывёлы, такія як конь, вярблюд, мамант, мастадонт, шаблязубы тыгр і кароткаморды мядзьведзь, вымерлі ў Неарктыцэ ў эпоху апошняга ледавіковага пэрыяду. Адначасова пачалося і яе засяленьне чалавекам. Экалягічныя нішы, якія ў выніку вызваліліся, змаглі заняць такія віды, як бізон, грызлі і вапіці.

Сямействы, якія выйшлі з Неарктыкі:

Гепард таксама першапачаткова зьявіўся ў Паўночнай Амэрыцы і распаўсюдзіўся ў Азію і Эўропу, аднак сёньня сустракаецца амаль выключна ў Афрыцы.