Невельскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Невельскі замак
Невельскі замак
Невельскі замак
Краіна Беларусь
Места Невель
Дата заснаваньня XVI ст.

Невельскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Невелі. Знаходзіўся на беразе возера Невелю пры ўтоку ў яго невялікай ракі Ёмінкі. Існаваў у XVI—XIX стагодзьдзях.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак, 1904 г.

У час Інфлянцкай вайны (1558—1583) Невель быў пад кантролем маскоўскіх войскаў, якія збудавалі ў ім крэпасьць. У 1580 годзе места вярнулі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1582 годзе паводле мірнай дамовы адышоў да Маскоўскай дзяржавы, гэтак жа ў 1634 годзе вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе замак захапілі маскоўскія войскі, у 1678 годзе яго вызвалілі войскі Рэчы Паспалітай.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Невель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1809 годзе замкавы вал зрылі, а пляцоўку замка забудавалі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак быў драўляным з прысыпанымі зямлёй сьценамі, каб зьберагчы іх ад падпалу. Аддзяляўся ад места валам і ровам[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.