Негарэлае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Негарэлае
трансьліт. Nieharelaje
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Негарэльскі
Насельніцтва: 982 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222710
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°36′38″ пн. ш. 27°4′14″ у. д. / 53.61056° пн. ш. 27.07056° у. д. / 53.61056; 27.07056Каардынаты: 53°36′38″ пн. ш. 27°4′14″ у. д. / 53.61056° пн. ш. 27.07056° у. д. / 53.61056; 27.07056
Негарэлае на мапе Беларусі ±
Негарэлае
Негарэлае
Негарэлае
Негарэлае
Негарэлае
Негарэлае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Негарэ́лае[2] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Ператуці, у складзе Негарэльскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 982 чалавек[1]. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад Койданава, за 48 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Баранавічы. Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Баранавічы, Узду, Стоўпцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Негарэлае згадваецца ў ХVI стагодзьдзі як перасадкавая і паштовая станцыя на конным гасьцінцы Менск — Наваградак, у Менскім павеце. У 1588 Негарэлае ўвайшло ў склад Койданаўскага графства Радзівілаў. Станам на 1620 у вёсцы быў 41 двор.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Негарэлае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Койданаўскай воласьці. На 1794 у маёнтку было 272 двары, 3 вінакурні, 2 млыны.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 расейскія ўлады адабралі Негарэлае ў Радзівілаў. Маёнтак перайшоў да Ю. Абрамовіча, у 1879 — да Э. Чапскага. У лістападзе 1871 празь Негарэлае прайшла Маскоўска-Берасьцейская чыгунка, адкрылася чыгуначная станцыя. З 1908 у вёсцы працавала народная вучэльня.

Цягам 1921—1939 Негарэлае выконвала ролю савецкая пагранічнай станцыя з заставай і мытняй. 17 ліпеня 1924 вёска ўвайшла ў склад Койданаўскага раёну. 23 сакавіка 1932 Негарэлае зрабілася цэнтрам сельсавету Койданаўскага раёну, 27 верасьня 1938 — атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

30 кастрычніка 2009 году перададзенае зь ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету ў Негарэльскі сельсавет, а статус населенага пункту паніжаны зь мястэчка да пасёлку[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пагранічны пераход паміж ПР і СССР
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 1,3 тыс. чал.[4]; 1999 год — 1114 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1 тыс. чал.[5]; 2009 год — 982 чалавекі[1] (перапіс)

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Негарэлым працуюць сярэдняя і музычная школы.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць бібліятэка і кінатэатар.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Завод па вырабе вульляў.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1988 дзейнічае музэй гісторыі станцыі Негарэлае.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова (ХІХ ст.; фрагмэнты)
  • Чыгуначная станцыя (1871)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 169
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
  4. ^ Анатоль Валахановіч. Негарэлае // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 317.
  5. ^ Негорелое // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Негарэлаесховішча мультымэдыйных матэрыялаў