Недаяданьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аранжавая стужка — сымбаль недаяданьня

Недаяданьне — агульны тэрмін, які аб’ядноўвае шэраг станаў, выкліканых недастатковым ці неадэкватным харчаваньнем. Як правіла, гаворка ідзе менавіта пра недахоп прадуктаў харчаваньня ў рацыёне, радзей — пра парушэньне страваваньня і ўсмоктваньня ў страўнікава-кішачным тракце ці залішняй страце пажыўных рэчываў. Недаяданьне, якое доўжыцца працяглы час, можа прывесьці да высільваньня.

Недаяданьне, як недахоп пажыўных рэчываў для падтрыманьня нармальнага функцыянаваньня арганізма, звычайна звязана зь беднасьцю ў неразьвітых краінах. Аднак парушэньні харчаваньня, як больш агульны тэрмін, у прыватнасьці нерацыянальнае харчаваньне, назіраюцца і ў разьвітых краінах, праяўляючыся ў растучым адсотку людзей з залішняй масай цела.

Пры недаяданьні назіраецца дэфіцыт энэргетычнай каштоўнасьці ежы (колькасьці калёрыяў), таксама чалавеку можа не хапаць бялкоў, вітамінаў, мікраэлемэнтаў. Такія парушэньні ўва ўжытку абазначаюць іншымі тэрмінамі, напрыклад, авітамінозам, ці яшчэ больш вузкімі, якія пазначаюць выяўленую клінічную карціну недахопу пэўных пажыўных рэчываў. Як прыклад можна прывесьці цынгу пры дэфіцыце вітаміну С.

Commons-logo.svg  Недаяданьнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў