Ненецкая тундравая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тундравая ненецкая мова
Ненэцяʼ вада
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён захад і цэнтар Поўначы Расеі (у прыватнасьці, Ненецкая аўтаномная акруга, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Таймырскі раён Краснаярскага краю, Рэспубліка Комі, Мурманская ды Архангельская вобласьці)
Колькасьць карыстальнікаў ~95% ад носьбітаў ненецкіх моваў[1]
Клясыфікацыя

Уральскія мовы

Афіцыйны статус
Код мовы

Не́нецкая ту́ндравая мовасамадыйская мова ўральскае моўнае сям'і, на якой размаўляе самадыйскі народ ненцы. Распаўсюджаная ў паўночнай Расеі на абшарах між паўвостравам Канін і ракою Енісей[2].

Клясыфікацыя і носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тундравая ненецкая зьяўляецца блізкай да іншых роднасных моваў самадыйскае групы (у прыватнасьці, да нганасанскай ды энецкай, меней — да сялькупскай), а таксама (у меншай ступені) да іншых моваў уральскае сям'і. Датычна тундравае ненецкае мовы існуюць вызначаныя праблемы ў клясыфікацыі. Яна мае блізкароднасную мову — лясную ненецкую, якія могуць разглядацца як дзьве асобныя мовы, альбо як два дыялекты адзінае ненецкае мовы; пры гэтым варта адзначыць, што гэтыя дзьве мовы маюць нізкую ступень узаемазразумеласьці між сабою.

Нягледзячы на вельмі шырокую тэрыторыю свайго распаўсюджваньня, тундравая ненецкая мова ня ўтрымлівае ў сабе рэзкіх дыялектных адрозьненьняў[3].

Носьбіты мовы маюцца сярод людзей усіх узроставых катэгорыяў, яна і дагэтуль перадаецца дзецям. Між тым, у некаторых заходніх частках арэалу распаўсюджваньня мовы адзначаецца моўная асыміляцыя дзяцей і моладзі на карысьць расейскай або комі мовы. Акрамя гэтага, зазнаюць значныя зьмены месцы традыцыйнага пражываньня ненцаў, і гэта, на думку некаторых, можа стацца фактарам сумнеўнае будучыні тундравае ненецкае мовы[3].

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фанэтыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зычныя

Структура складу ў ненецкай мове ў асноўным будуецца паводле схемы зычная-галосная-(зычная). Пачатковыя, сярэднія ці канчатковыя спалучэньні зычных, што складаюцца з больш чым дзьвюх зычных, не дапускаюцца. Слова звычайна не пачынаецца з галоснага гуку, за выняткам заходніх дыялектаў, дзе адбылася страта пачатковага /ŋ/ (напрыклад, стандартнае тундравае ненецкае ŋarka (па-беларуску: «вялікі») у заходніх дыялектах рэалізоўваецца як arka)[4].

  • Галосныя

Колькасьць галосных гукаў у тундравай ненецкай мове складае 10, пры гэтым яны маюць 17 розных формаў аляфонаў, якія вызначаюцца паляталізацыяй і на якія абапіраецца працэс пасьлядоўнасьці галосных ды зычных[5]. Манафтонгавыя галосныя паказаныя ў табліцы ніжэй:

Галосныя пярэдняга шэрагу Галосныя сярэдняга шэрагу Галосныя задняга шэрагу
Неакруглены Неакруглены Неакруглены Акруглены
Галосныя верхняга ўздыму i
[i], [ɨ]
u
[ɯ], [u]
Галосныя сярэдне-верхняга ўздыму e
[(ʲ)eː], [ɤː]
o
[(ʲ)o̙ː], [oː]
Галосныя сярэдняга ўздыму °
[ə]
Галосныя ніжняга ўздыму a
[(ʲ)ɑː], [ɑː]

Фанэмы, што маюць свае палятальныя (зьлева) і не-палятальныя (справа) аляфоны, пазначаныя тлустым шрыфтам і ўказаныя паводле МФА. Гукі /i/ ды /u/ маюць падоўжаныя аналягі — /iː/ ды /uː/. Існуе таксама дыфтангоід <æ> які ўзаемазамяняльна можа рэалізоўвацца як [æ͡e̘] ці [æː].

  • Рэдукаваныя галосныя

У большасьці дасьледаваньняў па тундравай ды лясной ненецкай мовах згадваецца зьява рэдукаваньня галосных. Гэтая зьява стала нагодаю для меркаваньня, што знаходжаньне дзьвюх розных якасьцяў залежыць ад націскной ці ненаціскной пазыцыі. У націскной пазыцыі гэтая галосная пазначаецца як <ø> і ўказвае на рэдукаваны (т.б. скарочаны) тып асноўнай галоснай, у ненаціскной пазыцыі яна адлюстроўвае гук <â> і ўказвае на рэдукаваны варыянт гуку /a/. Аднак за апошнім часам апынуўся ўстаноўленым факт таго, што рэдукаваныя галосныя насамрэч зьяўляюцца кароткімі, а процілеглыя ім гукі адлюстроўваюць падоўжаныя галосныя. У цяперашні час пазначэньне <â> мусіць быць замененым на <a>, тады як <ø> толькі ўказвае на кароткую галосную[6].

  • Зычныя

Колькасьць зычных у тундравай ненецкай мове складае 27 гукаў[5]:

Білябіяльныя Альвэалярныя Палятальныя Заднеязычныя (вэлярныя) Глятальныя
Звычайныя Паляталізаваныя Звычайныя Паляталізаваныя
Насавыя m n ɲ ŋ ʔ̃
Выбухныя Глухія p t k ʔ
Звонкія b d
Афрыкаты t͡s t͡sʲ
Фрыкатыўныя s x
Дрыжачыя r
Апраксыманты j w
Бакавыя (лятэральныя) l ʎ

Артаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і большасьць альфабэтаў моваў Расеі, альфабэт ненецкае мовы засноўваецца на кірылічнай аснове, пры гэтым маюцца дадатковыя літары для адлюстраваньня спэцыфічных гукаў мовы: Ӈ ӈ, ʼ (апостраф), і ˮ (двайны апостраф). Варта адзначыць, што ў першапачатковых артаграфічных сыстэмах адрозьніваліся паляталізаваныя галосныя і аляфоны[5].

Фанэтычная транскрыпцыя a e o i u æ
Кірыліца Асноўныя а э о ы у э
Паляталізаваныя я е ё и ю

Кірылічная графіка не адлюстроўвае адрозьненьняў некаторых галосных ад іх падоўжаных аналягаў, гук <æ> увогуле ня мае свайго паляталізаванага (гл. табліцу вышэй) аналяга, а таму праз гэта не адлюстроўваецца навогул. Таксама свайго аналягу (і з гэтае прычыны, як у выпадку з <æ>, напісаньня ў кірыліцы) ня мае і гук /ə/. Аднак, часам ён усё ж паказваецца на пісьме (у прыватнасьці, яго могуць указваць літарамі а, я, ы, ӗ ці ŏ), але яго прысутнасьць у пісьмовасьці не зьяўляецца трывалай і замацаванай з нагоды няпоўнае стандартызаванасьці пісьмовасці. Так, напрыклад, словы xad° (па-беларуску: «завея») ды nix° (па-беларуску: «моц») [абодва словы запісаныя паводле фанэтычнае транскрыпцыі; зьвярніце ўвагу на прысутнасьць аднолькавага гуку ў канцы слова] у кірылічным альфабэце запісваюцца як хад ды ныхы[7] адпаведна (то бок, у адным слове існуе спроба перадачы галоснай ə, а ў іншым — не).

  • Зычныя

Зычныя тундравае ненецкае мовы ў запісе паводле кірылічнай артаграфіі прыведзеныя ніжэй. Варта заўважыць, што ўлучаныя ня ўсе палятальныя зычныя, з паляталізаваных зычных — ніводная[a][8].

Фанэтычная транскрыпцыя /m/ /p/ /b/ /w/ /n/ /t/ /d/ /ts/ /s/ /j/ /l/ /r/ /ŋ/ /k/ /x/ /ʔ/ /h/
Кірыліца м п б в н т д ц с й л р ӈ к х ˮ ʼ

Як і ў расейскім і беларускім альфабэтах, паляталізацыя зычных пазначаецца мяккім знакам альбо наступнай мяккай галоснай. То бок, напрыклад, як і ў беларускай мове, для ўказаньня гуку /nʲ/ ужываецца спалучэньне нь, для ўказаньня спалучэньня гукаў /nʲɔ/ ужываецца спалучэньне нё і г.д.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Salminen, Tapani 227 // Tundra Nenets Inflection. — Helsinki: Suomalais-Ugrilainen Seura, 1997. — (Mémoires de la Société Finno-Ougrienne). — ISBN 952-5150-02-X

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зрэшты, такая зьява існуе і ў іншых шматлікіх кірылічных альфабэтах. Напрыклад, у беларускай мове гукі прыкладам нь, сь, ць ніколі не зьяўляліся асобнымі літарамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Daniel Abondolo, 1998. The Uralic Languages, p. 517.
  2. ^ Staroverov, Peter Vowel deletion and stress in Tundra Nenets. — Moscow, Russia: 2006. — С. 1.
  3. ^ а б See Salminen (1997), p. 13
  4. ^ See Salminen (1997), pp. 35-36
  5. ^ а б в See Salminen (1997), pp. 36-37
  6. ^ Salminen, Tapani 51 // On identifying basic vowel distinctions in Tundra Nenets. — Helsinki: Suomalais-Ugrilainen Seura, 1993. — С. 177–187. — (Finnisch-Ugrische Forschungen).
  7. ^ See Salminen (1997), pp. 34-35
  8. ^ See Salminen (1997), p. 38