Нерунгры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Нерунгры (па-расейску: Нерюнгри, па-якуцку: Нүөрүҥгүрү, па-эвенкійску: Ньируунгра) — места у Рэспубліцы Саха (Якуція) Расейскай Фэдэрацыі, цэнтар Нерунгрынскага ўлуса (раёна). Разьмешчанае ў адлегласьці ад Якуцка: наземным шліхам 818 км, паветраным 670 км. Чыгуначная станцыі «Нерунгры пасажырская» і «Вугальная». Аэрапорт. Насельніцтва 63228 чал. (2009), 62333 чал. (2010).

Заснаванае у 1952 г. ў вусьці ракі Нерунгры (мяркуецца што па-эвенкійску азначае — рака харыюсаў), як месца дыслякацыі Нерунгрынскайгеалягічнай партыі, ад 6 лістапада 1975 г. места. Знаходзіцца на правым беразе ракі Чульман, у 70 км ад упадзеньня яе ў Цімптон, правы прыток ракі Алдан.

Існуюць Нерунгрынская ДРЭС, узбагачальная фабрыка па вытворчасьці канцэнтрату каксаўнога вугалю, рамонтна-мэханічны завод, птушкафабрыка. Ёсьць музэй, тэатар актора і лялькі, праваслаўныя храмы, Тэхнічны інстытут, Цэнтар культуры і духоўнасьці імя А. С. Пушкіна, рэспубліканскія цэнтры рэабілітацыі. Працуюць дзіцячая музычная харавая школа «Салавейка», ансамбаль «Северяночка», маюцца крыты стадыён ды каток, горналыжная база.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нерюнгри. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 33-34.
  • Нерунгры. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 294.

Commons-logo.svg  Нерунгрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў