Ноам Чомскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ноам Чомскі
Noam Chomsky
Noam chomsky.jpg
Імя пры нараджэньні 7 сьнежня 1928 (82 гады)
Дата нараджэньня Філядэльфія, штат Пэнсыльванія, ЗША
Месца нараджэньня Філядэльфія
Школа/традыцыя лінгвістыка, аналітычная філязофія
Пэрыяд Філязофія XX стагодзьдзя
Кірунак Заходняя філёзофія
Асноўныя зацікаўленасьці лінгвістыка, філязофія мовы, філязофія сьвядомасьці, псыхалёгія, этыка, палітыка
Значныя ідэі генэратыўная граматыка, унівэрсальная граматыка, мінімалісцкая праграма, нармальная форма Чомскага, герархія Чомскага, мадэль прапаганды
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША

Ноам Чомскі (таксама па-беларуску: Хомскі, па-ангельску: Noam Chomsky) (нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году) — прафэсар-мовазнаўца з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту MIT, адзін з самых вядомых лінгвістаў 20-га стагодзьдзя. Па-за межамі мовазнаўчых колаў Ноам Чомскі вядомы перадусім сваёй палітычнай актыўнасьцю, крытыкай замежнай палітыкі ЗША і анархічна-лібэртарыянскімі поглядамі.

«Нью-Ёрк таймз Бук Рэвью» аднойчы напісала: «Калі судзіць па энэргіі, размаху, навізьне і ўплыву яго ідэяў, Ноам Чомскі — бадай, самы важны з існых сёньня інтэлектуалаў» (зрэшты, як Чомскі з высьмешкай адзначыў, далей у гэтым артыккуле выказваецца незадаволенасьц тым, што яго палітычныя работы, якія часта абвінавачваюць «Нью-Ёрк таймз») у скажэньні фактаў, «зводзіць з роузум сваёй няхітрасьцю»). Паводле дадзеных «Arts and Humanities Citation Index», паміж 1980 і 1992 гадамі Чомскі быў самым цытуемым з існых навукоцаў і восьмым па частасьці выкарысатньня крыніцай цытатаў наогул.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маці Ноама Чомскага нарадзілася ў Беларусі, але калі яна была яшчэ маленькай дзяўчынкай, яе сям'я пераехала ў Злучаныя Штаты. Бацька паходзіў з Украіны і ў 17-гадовым узросьце эміграваў у ЗША, каб пазьбегнуць прызыву ў царскае войска. Чомскі кажа, што ніводны з бацькоў не апавядаў яму пра сваё жыцьцё да эміграцыі. Але і на новым кантынэнце бацькі Чомскага не былі інтэграванымі ў мясцовае грамадзтва. «Мая сям'я фактычна жыла ў габрэйскім гета», кажа Чомскі пра сваё дзяцінства ў Нью-Ёрку.

У 1945 годзе ён пачаў навучаньне ў Пэнсыльванскам унівэрсытэце, спэцыялізуючыся ў мовазнаўстве і філязофіі. Адным зь яго выкладчыкаў быў Цайліг Харыс. Сваю дысэртацыю Чомскі напісаў цягам чатырох-гадовых дасьледаваньняў у Гарвардзкім унівэрсытэце.

У 1960-х гадох Чомскі пачаў браць актыўны ўдзел і ў палітычным жыцьці Амэрыкі, быў актыўным апанэнтам вайны ў Віетнаме.

Паводле індэксу цытаваньня Arts and Humanities Citation Index, у 1980-1992 годзе Чомскі быў на першым месцы ў сьвеце па колькасьці цытаваньняў, і на восьмым месьце сярод усіх навукоўцаў сьвету за ўвесь час.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбраная бібліяграфія:

Мовазнаўства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1956. On accent and juncture in English (Акцэнт і марфэмны стык у ангельскай)
  • 1957. Syntactic Structures (Сынтактычныя структуры)
  • 1965. Aspects of the Theory of Syntax (Аспэкты тэорыі сынтаксысу)
  • 1965. Cartesian Linguistics (Картэзіянская лінгвістыка)
  • 1968. The Sound Pattern of English (Гукавыя камбінацыі ў ангельскай мове)
  • 1981. Lectures on Government and Binding: The Pisa Lectures (Лекцыя пра кіраваньне і зьвязнасьць)
  • 1986. Barriers. Linguistic Inquiry Monograph Thirteen (Бар'еры: лінгвістычнае расьсьледаваньне, манаграфія 13)
  • 1995. The Minimalist Program (Праграма мінімаліста)

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1969. American Power and the New Mandarins (Амэрыканская ўлада і новыя кітайскія мандарыны)
  • 1970. At War with Asia (На вайне з Азіяй)
  • 1971. Problems of Knowledge and Freedom: The Russell Lectures (Праблемы ведаў і свабоды: Лекцыі Расэла)
  • 1973. For Reasons of State (Дзеля рацыі дзяржавы)
  • 1973. Counter-Revolutionary Violence: Bloodbaths in Fact and Propaganda (Контаррэвалюцыйны гвалт: крывапраліцьце ў фактах і прапагандзе)
  • 1974. Peace in the Middle East: Reflections on Justice and Nationhood (Мір на Блізкім усходзе: Рэфлексіі што да справядлівасьці і дзяржаўнасьці)
  • 1979. Language and Responsibility (Мова і адказнасьць)
  • 1979. Political Economy of Human Rights (Палітычная эканоміка і правы чалавека)
  • 1981. Radical Priorities. (Радыкальныя прыярытэты)
  • 1982. Towards a New Cold War: Essays on the Current Crisis and How We Got There (На шляху да новай Халоднай вайны: эсэ пра бягучы крызыс і тое, як мы ў яго патрапілі)
  • 1983. The Fateful Triangle: The United States, Israel, and the Palestinians (Лёсавызначальны трохкутнік: ЗША, Ізраіль і палестынцы)
  • 1985. Turning the Tide: U.S. Intervention in Central America and the Struggle for Peace (Інтэрвэнцыя ЗША ў Цэнтральнай Амэрыцы і барацьба за мір)
  • 1986. Pirates and Emperors: International Terrorism and the Real World (Піраты і імпэратары: міжнародны тэрарызм і рэальны сьвет)
  • 1987. On Power and Ideology: The Managua Lectures. (Пра ўладу і ідэалёгію: Лекцыі Манагуа)
  • 1987. Chomsky Reader (Чытаючы Чомскага)
  • 1988. The Culture of Terrorism (Культура тэрарызму)
  • 1988. Manufacturing Consent: The Political Economy of the Mass Media (Выраб згоды: палітычная эканоміка сродкаў масавай інфармацыі)
  • 1989. Necessary Illusions (Патрэбныя ілюзіі)
  • 1989. Language and Politics (Мова і палітыка)
  • 1991. Terrorizing the Neighborhood: American Foreign Policy in the Post-Cold War Era (Тэрарызуючы суседзяў: Амэрыканская замежная палітыка пасьля сканчэньня Халоднай вайны)
  • 1992. Deterring Democracy (Прадухіляючы дэмакратыю)
  • 1992. Chronicles of Dissent (Хроніка нязгоды)
  • 1992. What Uncle Sam Really Wants (Чаго сапраўды хоча дзядзя Сэм)
  • 1993. Year 501: The Conquest Continues (Год 501-ы: Заваёў працягваецца)
  • 1993. Rethinking Camelot: JFK, the Vietnam War, and U.S. Political Culture (Новы погляд на Камэлота: Кэнэды, вайна ў Віетнаме, і палітычная культура ЗША)
  • 1993. Letters from Lexington: Reflections on Propaganda (Лісты зь Лексынгтону: Рэфлексіі аб прапагандзе)
  • 1993. The Prosperous Few and the Restless Many (Заможная меншасьць і неспакойная большасьць)
  • 1994. Keeping the Rabble in Line (Захоўваючы развал у парадку)
  • 1994. World Orders Old and New (Сусьветныя парадкі: стары і новы)
  • 1996. Class Warfare (Вядзеньне вайны паміж клясамі)
  • 1999. Profit Over People (Выгада вышэйшая за людзей)
  • 2000. Rogue States: The Rule of Force in World Affairs (Бандыцкія дзяржавы: правіла сілы ў сусьветных справах)
  • 2002. Understanding Power: The Indispensable Chomsky (Разуменьне ўлады: неад'емны Чомскі)
  • 2003. Hegemony or Survival (Гегемонія альбо выжываньне)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ноам Чомскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў