Нобэлеўская прэмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нобэлеўская прэмія
Арыгінальная назва швэдз. Nobelpriset
Краіна Швэцыя, Нарвэгія
Тып мэдаль, дыплём, звыш $1 млн
Каму ўручаецца навукоўцам, пісьменьнікам і грамадзкім дзеячам
Падставы ўзнагароджаньня за выключныя дасягненьні ў сьвеце ў галіне хіміі, літаратуры, фізыкі і фізыялёгіі, а таксама міру
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 1901
Першае ўзнагароджаньне 1901
Колькасьць 584 (2017 г.)

Но́бэлеўская прэ́мія — адна з найбольш прэстыжных узнагародаў, якая ўручаецца штогод за найбольш значныя дасягненьні ў навуцы і тэхніцы, культуры, грамадзкай дзейнасьці.

Нобэлеўская прэмія была ўкладзеная па наказе Альфрэда Нобэля, швэдзкага прамыслоўцы, вынаходніка дынаміту. Упершыню прэмія была ўручаная ў 1901 годзе ў Стакгольме; з 1902 году ўзнагароды ўручае кароль Швэцыі. Урачыстае ўручэньне прэміі адбываецца 10 сьнежня, у гадавіну сьмерці Нобэля, хоць імёны ляўрэатаў звычайна абвяшчаюцца загадзя. Прэмія ўручаецца ў пяці галінах: фізыка, хімія, фізыялёгія альбо мэдыцына, літаратура, прэмія міру. Памер узнагароды на пачатку XXI стагодзьдзя складае каля 10 мільёнаў швэдзкіх кронаў; пасьмяротна прэмія не ўручаецца. У 1968 годзе Дзяржаўным банкам Швэцыі была заснаваная прэмія ў галіне эканомікі памяці Нобэля, якая ўручаецца разам з Нобэлеўскімі прэміямі, хоць да іх і не адносіцца.

У іншых галінах навукі й культуры існуюць свае прэміі, такія ж славутыя, як Нобэлеўская: Абэлеўская (матэматыка), Цьюрынгаўская (кампутарныя тэхналёгіі), Прыцкэраўская (архітэктура) і іншыя. Уручаецца таксама парадыйная Ігнобэлеўская прэмія — за самыя непатрэбныя навуковыя досьледы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае цырыманіяльнае ўручэньне гэтай прэміі адбылося ў Каралеўскай Акадэміі Музыкі ў Стакгольме ў 1901 г. Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў Жан Анры Дзюнан, заснавальнік Чырвонага Крыжа і Фрэдэрык Пасі. Пачынаючы з 1902 г. Узнагароды афіцыйна ўручаюцца каралём Швэцыі.

11 чэрвеня 2012 г. рада кіраўнікоў Нобэлеўскага фонду паменшыла памер Нобэлеўскай прэміі на 20% да $1,1 млн, бо даходаў ад выкарыстаньня капіталу перастала хапаць на выплату ўзнагароды, урачыстае ўручэньне і ўтрыманьне службоўцаў фонду[1].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожны зь пераможцаў атрымлівае залаты мэдаль і дыплём павагі. Нобэлеўская прэмія таксама ўключае фінансавы аспэкт. Ляўрэат атрымлівае суму грошай, якая ў цяперашні час складае 10 млн швэдзкіх крон[2], з мэтай каб ляўрэат змог працягнуць сваё навучаньне або працу, безь неабходнасьці садзейнічаньня фонду.

Кожны год, з 1901 г. Нобэлеўская Прэмія прысуджаецца ў наступных вобласьцях:

З 1968 г. Банкам Швэцыі ўстаноўлена Нобэлеўская прэмія па эканоміцы, імя Альфрэда Нобэля.

Намінацыя і выбар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Konserthuset (Стакгольм)
Oslo rådhus (Осла)

У параўнаньні зь іншымі ўзнагародамі, намінацыя на Нобэлеўскую прэмію, а затым працэс выбару зьяўляецца доўгім і строгім. З-за гэтага прэмія стала самай прэстыжнай у сьвеце.

Так напрыклад, правілы Нобэлеўскага фонду кажуць, што Нобэлеўская прэмія міру можа прызначацца толькі наступным асобам:

Чальцы парлямэнта і мясцовых урадаў, чальцы міжнародных судоў, рэктары ўнівэрсытэтаў, прафэсары гуманітарных навук, гісторыі, філязофіі, права і тэалёгіі, дырэктары навукова-дасьледчых інстытутаў сьвету і інстытутаў вонкавай палітыкі, ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру і г. д.

Аналягічныя патрабаваньні распаўсюджваюцца на іншыя вобласьці.

Крайні тэрмін для вызначэньня кандыдатураў зьяўляецца 31 студзеня.

У адрозьненьне ад іншых прэміяў, кандыдатуры на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі, невядомыя грамадзтву на працягу 50 гадоў. Пасьля заканчэньня апошняга тэрміна, Камітэт праводзіць свае паседжаньні і адбірае каля 200 кандыдатаў.

Гэты сьпіс накіроўваецца выбранным экспэртам, якія выбіраюць толькі 15 чалавек. Камітэт накіроўвае свае рэкамэндацыі, у залежнасьці ад выгляду ўзнагародаў у Акадэмію або адпаведны інстытут, члены якога галасаваньнем выбіраюць пераможцаў.

Працэс выбару ляўрэатаў трохі адрозьніваецца ў залежнасьці ад дысцыпліны. Так, напрыклад, Нобэлеўская прэмія ў вобласьці літаратуры рэдка прысуджаецца групе людзей, у адрозьненьне ад прэміяў у іншых вобласьцях.

Пасьмяротная намінацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьмяротныя ўзнагароды не дапушчаюцца. Гэта выклікае ў навуковым грамадзтве бурную хвалю крытыкі. У двух выпадках прэмія была прысуджана пасьмяротна, калі патэнцыйныя пераможцы памёрлі да аб’яўленьня вынікаў. Атрымальнікамі ўзнагародамі зьяўляюцца: Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Даг Хамаршольд (1961, Нобэлеўская прэмія міру) і Эрык Карлфэльдт (1931, прэмія ў вобласьці літаратуры).

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэмія міру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нобэлеўская прэмія міру крытыкуецца нарвэскім грамадзкім дзеячам Фрэдэрыкам Хафэрмэхам, па яго меркаваньню прэмія прысуджаецца насуперак дэрэктывам самаго Нобэля, асабліва тыя прэміі, якія былі ўручаныя пасьля 1945 г. Хафэрмэх лічыць, што вялікае значэньне ў выбары ляўрэатаў адыгрываюць пэрсанальныя прэфэрэнцыі чальцоў камітэта.

Пасьля аналізу 118 прэмій Хафэрмэхл прызнаў, што да 1945 г., 85% узнагароджаных адпавядалі дырэктывам заснавальніка («абяззбройваньне, памяншэньне ваеных патэнцыялаў і працэс прадухіленьня ўзброеных канфліктаў»). Пасьля 1945 г. выконвалася ледзь 45%.

Крытыцы Хафэрмэхла падвергліся такія дзеячы, як Ясір Арафат, Шымон Перэс, Іцхак Рабін.

Матэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёсьць шмат верагодных прычынаў, з-за якіх Альфрэд Нобель не стварыў узнагароду для матэматыкаў. Воля Нобэля адносілася да «вынаходніцтваў і адкрыцьцяў», што прыносяць чалавецтву найвялікшыя выгады практычна, а не тэарэтычна. Матэматыка не лічылася Нобэлем навукай, якая магла прынесьці чалавецтву практычную карысьць.

Часта зьяўляліся чуткі, што Нобэль адмовіў прызнаньням матэматычнай узнагароды, паколькі яго жонка мела раман з матэматыкам Магнусам Мітаг-Лефлерам. Аднак гэта ня можа быць праўдай, паколькі Нобэль ніколі ня быў жанаты.

У 2001 г. урад Нарвэгіі заснаваў Прэмію Абэля, як дапаўненьне адсутнай прэміі Нобэля ў галіне матэматыкі.

Ляўрэаты і ВНУ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прысутнасьць найбольшага ліку нобэлеўскіх ляўрэатаў у сваіх кадрах для вышэйшых навучальных установаў вельмі важна, мае прэстыжнае значэньне ў акадэмічным асяродзьдзі і ўяўляе адно з галоўных крытэраў у распрацоўцы унівэрсытэцкіх рэйтынгаў.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2009 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь закупіў 4 камплекты 67-томнага поўнага збору навуковых і грамадзкіх працаў нобэлеўскіх ляўрэатаў у галіне фізыкі, хіміі, фізыялёгіі, мэдыцыны, эканомікі, літаратуры і міру з 1901 па 2000 год. Іх атрымалі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, прэзыдэнцкая бібліятэка Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Яшчэ тры камплекты пазьней атрымалі Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Магілёўская абласная бібліятэка і Гарадзенская навуковая бібліятэка[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памер Нобэлеўскай прэміі зьменшыўся на 20 працэнтаў // Зьвязда : газэта. — 13 чэрвеня 2012. — № 111 (27226). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ ^ «The Nobel Prize Amounts», nobelprize.org, Copyright © The Nobel Foundation 2007, accessed 9 November 2007.
  3. ^ Прысуджаецца ў Нарвэгіі, з-за таго, што на час заснавання прэміі, Швэцыя і Нарвэгія знаходзіліся ў асабістай уніі, вядомай як Швэдзка-нарвэскі саюз
  4. ^ Ларыса Цімошык. За што даюць прэмію Нобэля // Зьвязда : газэта. — 11 чэрвеня 2009. — № 106 (26464). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нобэлеўская прэміясховішча мультымэдыйных матэрыялаў