Новадзявочыя могілкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Надмагільле Андрэя Грамыкі
Надмагільле Уладзімера Пічэты


Новадзявочыя могілкі — адно з самых вядомых месцаў пахаваньня памерлых у Маскве.

Могілкі ўзьніклі ў XVI стагодзьдзі на тэрыторыі Новадзявочага манастыра. У 1898—1904 гадах тэрыторыя могілак была пашыраная і ўключыла ўчастак за паўднёвай сьцяной манастыра. Тэрыторыя могілак была таксама значна пашыраная ў 1949 годзе.

У XIX стагодзьдзі на Новадзявочых могілках зьявіліся магілы купцоў, пісьменьнікаў, музыкаў, навукоўцаў, а ў XX стагодзьдзі — вядомых савецкіх дзеячаў. На Новадзявочых могілках пахаваныя многія расейскія і савецкія дзеячы навукі, літаратуры, мастацтва, ваеначальнікі, палітыкі і дзяржаўныя дзеячы.

Славутыя асобы, пахаваныя на могілках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знакамітыя беларусы і асобы, зьвязаныя з Беларусьсю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вітольд Бялыніцкі-Біруля (1872—1957) — беларускі жывапісец-пэйзажыст
  • Уладзімер Бровікаў (1931—1992) — беларускі і савецкі дзяржаўны й партыйны дзяяч, дыплямат, Старшыня Рады Міністраў БССР (1983—1986)
  • Андрэй Грамыка (1909—1989) — савецкі дзяржаўны дзеяч і дыплямат, старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (1985—1988)
  • Кірыла Мазураў (1914—1989) — беларускі і савецкі партыйны й дзяржаўны дзяяч, Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1956—1965), Першы намесьнік старшыні Савету Міністраў СССР (1965—1978)
  • Уладзімер Пічэта (1878—1947) — савецкі беларускі і расейскі гісторык, выкладнік, першы рэктар БДУ (1921—1929), акадэмік АН БССР (1928), акадэмік АН СССР (1946), заслужаны прафэсар БССР (1926)
  • Панцеляймон Панамарэнка (1902—1984) — беларускі і савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савету Народных Камісараў (Савету Міністраў) БССР (1944—1948), Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1938—1947), начальнік Цэнтральнага штабу партызанскага руху (1942—1944)
  • Мікалай Патолічаў (1908—1989) — беларускі і савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч, Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1950—1956)

Дзяржаўныя і палітычныя дзеячы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ягор Гайдар (1956—2009) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст
  • Барыс Ельцын (1931—2007) — савецкі партыйны і расейскі дзяржаўны дзеяч, першы Прэзыдэнт Расеі
  • Адольф Ёфэ (1883—1927) — расейскі й савецкі палітык і дыплямат, падпісаў Рыскую мірную дамову 1921 году аб падзеле Беларусі ды Ўкраіны з Польшчаю
  • Аляксандра Калантай (1872—1952) — расейская рэвалюцыянерка, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыплямат
  • Анастас Мікаян (1895—1978) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзяяч, Герой сацыялістычнай працы (1943)
  • Вячаслаў Молатаў (1890—1986) — савецкі палітычны і дзяржаўны дзяяч, старшыня Савету Народных Камісараў СССР (1930—1941)
  • Мікіта Хрушчоў (1894—1971) — Першы сакратар ЦК КПСС (1953—1964), Старшыня Савету Міністраў СССР (1958—1964), Герой Савецкага Союзу, Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы
  • Віктар Чарнамырдзін (1938—2010) — савецкі і расейскі гаспадарчы й дзяржаўны дзяяч, Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі (1992—1998)

Пісьменьнікі і паэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампазытары і музыканты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэжысэры, акторы, сьпевакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Любоў Арлова (1902—1975) — савецкая акторка, народная артыстка СССР (1950)
  • Марк Бэрнэс (1911—1969) — савецкі актор і выканаўца песень
  • Людміла Гурчанка (1935—2011) — савецкая і расейская актрыса тэатра і кіно, эстрадная сьпявачка, Народная артыстка СССР (1983)
  • Людміла Зыкіна (1929—2009) — савецкая і расейская народная й эстрадная сьпявачка
  • Яўген Лявонаў (1926—1994) — савецкі і расейскі актор тэатра і кіно, Народны артыст СССР (1978)
  • Юры Нікулін (1921—1997) — савецкі і расейскі актор і клоўн
  • Анатоль Папанаў (1922—1987) — расейскі савецкі актор тэатра і кіно
  • Міхаіл Ульянаў (1927—2007) — савецкі і расейскі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст СССР (1969)
  • Вячаслаў Ціханаў (1928—2009) — савецкі і расейскі актор, Народны артыст СССР (1974)
  • Фёдар Шаляпін (1873—1938) — расейскі опэрны сьпявак
  • Сяргей Эйзэнштэйн (1898—1948) — савецкі рэжысэр тэатра і кіно
  • Алег Янкоўскі (1944—2009) — савецкі й расейскі актор тэатру і кіно, рэжысэр, Народны артыст СССР (1991)

Навукоўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уладзімер Вярнадзкі (1863—1945) — расейскі й савецкі геахімік, заснавальнік біягеахіміі, адзін са стваральнікаў сучаснай канцэпцыі біясфэры
  • Леанід Мандэльштам (1879—1944) — савецкі фізык, акадэмік АН СССР (1929)

Героі Савецкага Саюзу і ваеначальнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іншыя вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Новадзявочыя могілкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў