Новая Гішпанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Viceroyalty of the New Spain 1800 (without Philippines).png
Новая Гішпанія ў 1819 годзе (акрамя Філіпінаў)

Віцэ-каралеўства Новая Гішпанія (па-гішпанску: Virreinato de Nueva España) — гішпанская калёнія ў Паўночнай Амэрыцы, якая праіснавала з 1535 па 1821 гады. У ейны склад уваходзілі землі сучаснай Мэксыкі, паўднёва-заходніх штатаў ЗША (а таксама Флорыды), Гватэмалы, Бэлізу, Гандурасу, Нікарагуа, Сальвадору, Коста-Рыкі й Кубы. Акрамя таго ў падначаленьні Новай Гішпаніі былі Філіпіны й розныя выспы ў Ціхім акіяне й Карыбскім моры. Сталіца разьмяшчалася ў Мэхіка. У 1821 годзе ў выніку паразы ў Вайне за незалежнасьць Мэксыкі Гішпанія страціла ўсе паўночнаамэрыканскія землі, дзе былі створаны незалежныя дзяржавы. Куба й Філіпіны пачалі кіравацца непасрэдна з Гішпаніі — амаль да 1898 году, калі ў выніку вайны з ЗША яны таксама былі страчаныя мэтраполіяй.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Новая Гішпаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў