Новая Зямля (архіпэляг)
| Новая Зямля | |
| Месца | Баранцава мора, Карскае мора |
|---|---|
| Плошча | 83 000 км² |
| Краіна | Расея |
| Вобласьць | Архангельская вобласьць |
| Каардынаты | 74°00′00″ пн. ш. 56°00′00″ у. д. / 74° пн. ш. 56° у. д.Каардынаты: 74°00′00″ пн. ш. 56°00′00″ у. д. / 74° пн. ш. 56° у. д. |
|
Новая Зямля на мапе Расеі
Новая Зямля
|
|
Новая Зямля — архіпэляг у Паўночным Ледавітам акіяне паміж Баранцавым і Карскім морамі. Уваходзіць у склад Архангельскай вобласьці Расеі.
Складаецца з двух вялікіх астравоў — Паўночнага і Паўднёвага, падзеленых вузкім пралівам (2—3 км) Матачкін Шар, і шматлікіх дробных. З геалягічнага пункта гледжаньня, астравы зьяўляюцца працягам Уральскіх гораў. Паўночна-ўсходні ўскраек Паўночнага вострава — мыс Жаданьня — зьяўляецца самай усходняй кропкай Эўропы.
Цягнецца з паўднёвага захаду на паўначны ўсход на 925 км. Плошча усіх астравоў больш за 83 тыс. км²; шырыня Паўночнага вострава да 123 км, Паўднёвага — да 143 км. На поўдні пралівам Карскія Вароты (шырыня 50 км) аддзяляецца ад вострава Вайгач.
Каля паловы тэрыторыі вострава Паўночнага складаюць ледавікі. На востраве Паўднёвым знаходзяцца два населеных пункты — пасёлкі Бялуш'я Губа (адміністрацыйны цэнтар муніцыпальнага ўтварэньня Новая Зямля Архангельскай вобласьці) і Рагачова.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Новая Зямля (архіпэляг) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |