Новая дарога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новая дарога
Тып Тыднёвік
Выдавец Беларускі нацыянальны камітэт
Беларускае нацыянальнае згуртаваньне
Галоўны рэдактар Хведар Ільяшэвіч
Заснаваная 1942
Закрытая 1944
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Беласток, Усходняя Прусія, Трэці райх

«Но́вая даро́га» — штотыднёвая беларускамоўная газэта, якая выдавалася ў 1942—44 роках у акупаваным нацыстамі Беластоку.

Выдавец — беластоцкае Беларускае нацыянальнае згуртаваньне. Галоўны рэдактар — Хведар Ільяшэвіч. У рэдакцыі працавалі між іншага Юры Попка і Масей Сяднёў.

Газэта публікавала ваенныя зводкі, артыкулы на міжнародныя тэмы, агляды сацыяльна-эканамічнай сытуацыі на Беларусі, матэрыялы антысэміцкага, антыпольскага, антырасейскага і пранямецкага характару. На старонках газэты зьмешчаныя артыкулы пра гістарычных асобаў, падзеі мінулага, старажытныя каштоўнасьці, успаміны, зьвесткі па геаграфіі Беларусі, рэцэнзіі, асобныя творы беларускіх пісьменьнікаў. Друкавалася хроніка культурнага жыцьця, дапаможны вучэбны матэрыял, сельскагаспадарчыя парады.

Выйшла больш за 100 нумароў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жумар С. «Новая дарога» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
  • Жумарь С.В. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны / БелНИИДАД. — Мн.: БелНИИДАД, 1996. — 286 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]