Новы замак (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Новы замак у Гародні — новы каралеўскі палац збудаваны ў Гародні ў 17371742 гадах у часы Аўгуста III як летняя рэзыдэнцыя каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх паводле праекту Караля Пёпэльмана (Carl Friedrich Pöppelmann). Адбываліся тут і асноўныя сэймы Рэчы Паспалітай. У 1793 г. тут адбыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай, дзе быў ратыфікаваны другі падзел краіны. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай быў ператвораны у вайсковы шпіталь. Зараз у палацы знаходзіцца гістарычна-археалягічны музэй. У 1994 годзе на ганку палаца замацавана памятная шыльда ў гонар Андрэя Тадэвуша Касьцюшкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000015

Commons-logo.svg  Новы замак (Горадня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў