Новы замак (Штутгарт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Новы замак (Штутгарт)

Новы замак, або Новы палац (па-нямецку: Neues Schloss) — замак (палац) у цэнтры Штутгарту, у Бадэн-Вюртэмбэргу.

Замак-рэзыдэнцыя вюртэмбэрскіх герцагаў і каралёў быў пабудаваны ў 1746—1807 гадах. Побач зь ім знаходзіцца Стары замак, разам яны ўтвараюць Замкавы пляц Штутгарту. У канцы Другой сусьветнай вайны замак быў амаль цалкам разбураны. У 1957 годзе было вырашана аднавіць яго. Сёньня ў будынку разьмешчаны міністэрствы фінансаў і культуры зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Новы замак (Штутгарт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў