Нові Сад
| Нові Сад | |||||
|
|||||
| Плошча: | 129,4 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
381 388 1673,7 |
||||
| Тэлефонны код: | +381 (0) 21 | ||||
| Паштовы індэкс: | 21000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 45°15′ пн. ш. 19°51′ у. д. / 45.25° пн. ш. 19.85° у. д.Каардынаты: 45°15′ пн. ш. 19°51′ у. д. / 45.25° пн. ш. 19.85° у. д. | ||||
|
Нові Сад на мапе Сэрбіі
Нові Сад
|
|||||
| www.gradnovisad.org.yu | |||||
Нові Сад (па-сэрбску: Нови Сад) — горад, разьмешчаны на поўначы Сэрбіі на беразе Дунаю, адміністрацыйны цэнтар аўтаномнага краю Ваяводзіна. Насельніцтва складае 381 388 жыхароў (2010). Горад мае шматнацыянальны склад (глядзіце насельніцтва краю Ваяводзіна). Важны транспартны вузел, другі (пасьля Бялграду) па грузазвароце рачны порт у краіне.
Адзін з найважных прамысловых цэнтраў, галоўны эканамічны цэнтар Ваяводзіны. Машынабудаваньне (сельскагаспадарчыя машыны, станкі, прылады, мэдныя прыборы, рачныя судны, самалёты), электратэхнічная, хімічная і фармацэўтычная, харчовая, скурна-абутковая, тэкстыльная прамысловасьць. Штогадовыя сельскагаспадарчыя кірмашы, унівэрсытэт (1960).
Падчас апэрацыі НАТО супраць Сэрбіі ўвесну 1999 году горад дзясяткі разоў падвяргаўся бамбаваньням.
З 1920 году па 1929 год у горадзе на эміграцыі жыў і працаваў расейскі паэт-манархіст Сяргей Бяхцееў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нові Сад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў