Ной

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ной на карціне невядомага францускага мастака. Каля 1675 году. Будапэшт

Ной — дзясяты й апошні зь біблейскіх дапатопных патрыярхаў. Паводле жыдоўскага тэксту Бібліі нарадзіўся ў 1056 ад с.с., паводле хрысьціянскага — у 1662 ад с.с. Паводле біблейскага паданьня, ён жыў у часы, калі ўсё чалавецтва паддалося разбэшчанасьці, за што бог вырашыў зьнішчыць яго сусьветным патопам, за выключэньнем праведнага Ноя й яго сям’і. У выніку чаго Ной стаў родапачынальнікам новага, пасьляпатопнага чалавецтва, а праз сваіх сыноў зрабіўся родапачынальнікам рас, якія вядуць сваё паходжаньне ад імя яго сыноў (сэміты, яфэты або арыйцы, хаміты). Ад патопу 600-гадовы Ной выратаваўся дзякуючы пабудаванаму ім па загадзе бога каўчэгу даўжынёю ў 300, шырынёю ў 50 і вышынёю ў 30 локцяў, на які былі таксама ўзятыя прадстаўнікі ўсіх відаў жывёлаў. Гэты дзівосны карабель вандраваў па вадзе 40 дзён, пакуль не спыніўся нябесны лівень. Апавяданьне пра Ноя трапіла на старонкі Бібліі, відаць, з запазычаных яе аўтарамі больш старажытных шумэрскіх і бабілёнскіх міталягічных сказаньняў.[1]

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы:… С. 150.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990.— 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў