Нулявы кілямэтар Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Нулявы кілямэтар Беларусi
Нулявы кілямэтар Беларусі на Кастрычніцкай плошчы
Нулявы кілямэтар Беларусі на Кастрычніцкай плошчы
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′8.11″ пн. ш. 27°33′41.9″ у. д. / 53.9022528° пн. ш. 27.561639° у. д. / 53.9022528; 27.561639Каардынаты: 53°54′8.11″ пн. ш. 27°33′41.9″ у. д. / 53.9022528° пн. ш. 27.561639° у. д. / 53.9022528; 27.561639
Аўтар праекту А. Сардараў
Дата пабудовы 1998 год
Нулявы кілямэтар Беларусi на мапе Беларусі
Нулявы кілямэтар Беларусi
Нулявы кілямэтар Беларусi
Нулявы кілямэтар Беларусi

Нулявы́ кілямэ́тар Белару́сі — культавы знак, пазначэньне нулявога кілямэтру дарог Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Устаноўлены ў 1998 годзе на Кастрычніцкай плошчы Менску. Да гэтага нулявы кілямэтар адлічваўся ад Галоўпаштамту. Устаноўлены новы знак апынуўся роўна на 1 км у бок ад Галоўпаштамту.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік выраблены з граніту ў форме піраміды, сымбалізуе вечнасьць і трываласьць. Вычасаны ў Партугаліі. Апраўляюць знак бронзавыя картушы, на якіх разьмешчаныя: мапа дарог, лацінскае выслоўе, вершы Я. Коласа. На бронзавай адмостцы «нулявога кілямэтру» указаны адлегласьці ад Менску да сталіц суседніх зь Беларусьсю дзяржаваў, абласных і раённых цэнтраў Беларусі. На паўднёва-ўсходнім баку піраміды на мэдальёне надпіс: «Пачатак дарог Беларусі» Да Кіева — 573 км. Да Гомеля — 315 км. Да Масквы — 700 км. Да Магілёва — 199 км.[1]. Аўтары знаку: архітэктар А. Сардараў, скульптар А. Фінскі, мастак па мэталу У. Завядзееў. [2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]