Нупэдыя
| Нупэдыя Nupedia |
|
| Камэрцыйны? | Не |
|---|---|
| Тып | мэдыя-сховішча |
| Рэгістрацыя | апцыянальна |
| Аўтар | Джымі Ўэйлз |
| Пачатак працы | 2000 |
| Бягучы стан | зачыненая |
Нупэ́дыя (па-ангельску: Nupedia) — праект інтэрнэтнай энцыкляпэдыі на ангельскай мове, у якой артыкулы пісаліся адмыслоўцамі, але не ахоўваліся аўтарскімі правамі. Яна была распачатая Джымі Ўэйлзам, фінансавалася кампаніяй Боміс. Галоўным рэдактарам выступіў Лэры Сэнджэр. Нупэдыя праіснавала ад сакавіка 2000 года да верасьня 2003 і цяпер найбольш вядомая як папярэдніца Вікіпэдыі. Нупэдыю характэрызаваў шматэтапны рэдакцыйны працэс, мэтай якога было стварэньне якасных артыкулаў, параўнальных да прафэсыйных энцыкляпэдый. Нупэдыя жадала стварыць энцыкляпэдыю пры дапамозе ахвотнікаў-валантэраў. Да спыненьня сваёй дзейнасьці, Нупэдыя зьмяшчала 24 артыкулы, якія прайшлі праз рэдагаваньне, 3 артыкулы, якія існавалі ў двух вэрсіях рознай даўжыні, а 74 артыкулы былі незакончанымі.
| Гісторыя Вікіпэдыі | |
|---|---|
| Галоўныя артыкулы | |
| Людзі | |
| Падзеі | |
| Падобныя праекты і адгалінаваньні |
Bomis · Нупэдыя · Citizendium · Enciclopedia Libre Universal en Español · Interpedia · Veropedia · Вікія · Wikiweise · Викизнание · WikiPilipinas
|
| Вэбсайты | |
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |