Нуэва-Хэрона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нуэ́ва-Хэро́на (па-гішпанску: Nueva Gerona) — горад на кубінскай высьпе Хувэнтуд, адміністратыўны цэнтар спэцыяльнага муніцыпальнага раёну Ізла-дэ-ла-Хувэнтуд. Закладзены амэрыканцамі ў 1830 годзе. Горад месьціцца паміж горамі Кабальлёс і Касас, за 3 км ад упадзеньня ракі Касас у Карыбскае мора.