Нью-Дэлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: 28°07′ пн. ш. 77°02′ у. д. (G)(O)

Нью-Дэлі
नई दिल्ली
Панарама Нью-Дэлі
Плошча 42,7 км²
Насельніцтва
 - шчыльнасьць
321 883
9 294
Тэлефонны код + 011
Аўтамабільны код DL-0
Паштовы індэкс 110 ххх
Геаграфічныя каардынаты 28°07′ пн. ш. 77°02′ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
UTC +5.30
UTC +5.30
Штат Дэлі
Месцазнаходжаньне Нью-Дэлі
Афіцыйны сайт

Нью-Дэ́лі (хіндзі: नई दिल्ली, пэнджабі: ਨਵੀਂ ਦਿੱਲੀ, па-ангельску: New Delhi) – афіцыйная сталіца Індыі, зьяўляецца раёнам горада Дэлі. Мае статус нацыянальнай сталічнай тэрыторыі (national capital territory). Ня гледзячы на тое, што афіцыйна Нью-Дэлі зьяўляецца асобным горадам, на практыцы, ён мае агульную інфраструктуру з Дэлі і зьяўляецца адным з яго прыгарадаў. Насельніцтва налічвае каля 320 тыс. чалавек.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

У старажытнасьці старая частка горада была вядомая пад назвай Індрапрашта. У І тысячагодзьдзі н.э. горад быў сталіцай невялікай дзяржавы. У ХІІ стагодзьдзі Дэлі было заваяваная мусульманамі і з 1206 года стала сталіцай Дэлійскага султаната. З ХІV стагодзьдзя Дэлі было заваяванае тымурыдамі. У 15261739 г.г. горад быў сталіцай Вялікіх Маголаў. З 1803 года Дэлі перайшло пад шладу брытанцаў. У 1912 годдз брытанцы перанесьлі сталіцу Індыі з Калькуты ў Нью Дэлі, а з 1947 года стала сталіцай незалежнай Індыі.

[рэдагаваць] Клімат

Нью Дэлі разьмяшчаецца ў паўночнай частцы Індыі ў Інда-Гангскай раўніне. Горад знаходзіцца ў сэйсмічна актыўнай зоне.

Клімат горада рэзкакантынэнтальны. Тэмпэратура паветра вагаецца ад 40°C летам да 4°C зімой. Лета цягнецца большую частку года, з красавіка да кастрычніка з сэзонам мусонаў ў ліпені-жніўні. Зіма пачынаецца ў лістападзе і самая халодная яе частка прыходзіцца на студзень. Сярэдняя гадавая тэмпэратура дасягае 25°C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае прыкладна 700 мм, большасьць якіх выпадае ў пэрыяд мусонаў (ліпень – жнівень).

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва Нью-Дэлі складае каля 320 тыс. чалавек, агульная колькасьць насельніцтва Дэлі складае каля 14,1 млн. чалавек, што робіць гэты горад другім, пасьля Мумбаі, па колькасьць насельніцтва горадам Індыі.

82% насельніцтва Дэлі зьяўляюцца індуістамі, 11,7% - мусульмане, 4% - сітхі, 1,1% - джайністы, 0,9% - хрысьціяне.

Асноўнай мовай зьяўляецца хіндзі, але часта ўжываецца ангельская мова, пэнджабі і урду.

[рэдагаваць] Эканоміка

У цэнтры Нью-Дэлі знаходзіцца Раджыў-Чоўк (адзін з буйнейшых камэрцыйных і фінансавых цэнтраў Індыі). Увогуле Дэлі збяўляецца асноўным камэрцыйным цэнтрам Паўднёвай Азіі (унутраны прадукт горада складае каля 830,85 млрд. рупій).

Асноўнымі працадаўцамі ў Нью-Дэлі збяўляецца ўрад і розныя ўрадавыя ўстановы. Але так сама тут знаходзяцца прадстаўніцтвы буйных транснацыянальнык карпарацый, якія працуюць у сфэры інфармацыйных тэхналёгій, тэлекамунікацый, банкаўскай справы, турызма.

[рэдагаваць] Гарады пабрацімы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Нью-Дэлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады