Нэаготыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Вэстмінстэрскі палац, Вежа Вікторыі. Архітэктар Чарльз Бары пры ўдзеле Аўгустуса П'юджына.

Нэаготыка — плынь у архітэктуры новага часу, якая характарызуецца вяртаньнем да эстэтыкі і архітэктурных традыцыяў готыкі.

Першыя спробы выкарыстоўваць элементы готыкі ва ўпрыгожваньні будынкаў ды інтэр'ераў зьявіліся ў сярэдзіне 18 стагодзьдзя ў Англіі. Ідэі сапраўднага адраджэньня гатычнай архітэктуры набываюць папулярнасьць толькі пачынаючы зь сярэдзіны 19 стагодзьдзя і зьвязаныя зь імёнамі ангельцаў Аўгустуса П'юджына і Джона Раскіна і француза Эжэна Віале-лё-Дзюка.

Уздым нэаготыкі ў архітэктуры адбываўся паралельна з узмацненьнем медыевалізму ў астатніх галінах культуры.

Нэаготыка была асабліва распаўсюджаная да 1930-х, але асобныя будынкі ў гэтым стылі ствараюцца і дагэтуль.

[рэдагаваць] Нэаготыка і псэўдаготыка

Часам уводзіцца разьдзяленьне паміж тэрмінамі «псэўдаготыка» (альбо «несапраўдная готыка») і «нэаготыка», якія ў іншых выпадках ўжываюць узаемазамяняльна. У выпадку такога разьдзяленьня псэўдаготыкаю называюць тыя з будынкаў, у якіх зьнешняе аздабленьне гатычнымі элементамі спалучаецца зь негатычнай (напрыклад клясыцыстычнай) канструкцыяй, а часта таксама і інтэр'ерам. Многія будынкі ў Беларусі ў такой тэрміналёгіі трэба аднесьці менавіта да псэўдаготыкі (напрыклад, менскі касьцёл Узьдзьвіжаньня Сьвятога Крыжа[1])


  1. ^ Гл. напр. Дзярновіч Алег, «Кальварыйскія могілкі ў Менску», Наша Ніва, 1998.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Нэаготыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады