Нэапалітанскі заліў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Неапалітанскі заліў

Нэапалітанскі заліў (іт.: Golfo di Napoli) — частка Тырэнскага мора, на заходнім беразе Італіі, славіцца прыгажосьцю навакольнай мясцовасьці, вельмі багаты жывёльны сьвет.

Ад мыса Мізено на захадзе да мыса Кампанэла на ўсходзе 30 км шырыні. Берагі густа населеныя. У заходняй ўскраіне вялікія выспы Іскія і Прачыда, у ўсходняй ўскраіне — Капры. Вакол нэапалітанскага заліва з паўночнага захаду на паўднёвым усходзе знаходзяцца руіны антычнага рымскага горада Баиа, горад Пацуолі зь яго Флегрэйскімі палямі, вялікі горад Нэапаль, вулькан Везувій і раскопкі старажытных гарадоў Пампэі і Геркулянум, гарады Тор-дэль-Грэка і Кастэлямарэ-і-Стабія. На паўднёвым усходзе заліва разьмешчана паўвыспа Сарэнта.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нэапалітанскі заліўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў