Нэймар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нэймар
Нэймар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 лютага 1992 (22 гады)
Можы-дас-Крузіс, Бразылія
Рост 174 см
Вага 64 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2013
2013—
Сантас
Барсэлёна
103 (54)
25 (9)
Зборныя
2010— Бразылія 47 (30)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
12 красавіка 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
5 траўня 2014.

Нэймар да Сылва Сантас Жуніёр (па-партугальску: Neymar da Silva Santos Júnior; нарадзіўся 5 лютага 1992, Можы-дас-Крузіс, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Адрозьніваецца выдатным дрыблінгам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сантас»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэймар шырока вядомы за свой дрыблінг

Нэймар зьяўляецца выхаванцам клюбу «Сантас», куды патрапіў у 1999 годзе[1]. Ужо ў самым юным узросьце, яшчэ нават не дэбютаваўшы ў асноўным складзе клюбу, Нэймар прыцягнуў да сябе ўвагу самых разнастайных эўрапейскіх клюбаў, у тым ліку «Манчэстэр Сіці», «Рэалу», «Арсэналу», «Барсэлёны», «Чэлсі» й «Міляну», якія з дапамогай скаўтаў назіралі за ягонай гульнёй у моладзевым першынстве Сан-Паўлу, у якім нападнік вырабіў фурор, атрымаўшы мянушку «Новы Рабіньнё» дзякуючы манеры дрыблінгу, падобнай са знакамітым форвардам.

У 2008 годзе Нэймар падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Сантасам», разьлічаны да 2014 году, зь велізарнай сумай адчэпных, якія адразу палохалі многіх патэнцыйных пакупнікоў. 7 сакавіка 2009 году Нэймар дэбютаваў у асноўным складзе «Сантасу» ў матчы супраць «Оэстэ»[2]. Праз тыдзень у матчы супраць «Можы-Мірын» форвард забіў свой першы мяч у асноўным складзе клюбу. 24 сакавіка 2009 году стала вядома, што ў паслугах Нэймара зацікаўлены маскоўскі ЦСКА[3]. Пазьней Нэймарам ушчыльную зацікавіўся «Мілян». Увесну 2010 году Нэймар выйграў свой першы трафэй на дарослым узроўні, стаўшы чэмпіёнам штату Сан-Паўлу ў складзе «Сантасу», таксама ён быў названы найлепшым гульцом турніру[4]. У канцы 2010 году гулец аказаўся датычны некалькіх скандальных гісторыяў.

У чэрвені 2011 году Нэймар ў складзе «Сантасу» атрымаў перамогу ў Кубку Лібэртадорэс, забіўшы адзін з двух мячоў у фінале[5]. За гэта ён быў названы найлепшым гульцом турніру[6]. Па сканчэньні сэзону 2011 году Нэймар быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату краіны[7], найлепшым гульцом Паўднёвай Амэрыкі[8], а таксама ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на Залаты мяч ФІФА[9]. 6 лютага 2012 году, зрабіўшы «дубль» у матчы супраць «Палмэйрасу», Нэймар дасягнуў адзнакі ў 100 забітых мячоў на прафэсійным узроўні[10].

«Барсэлёна»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 траўня 2013 году гішпанская «Барсэлёна» на сваім афіцыйным сайце паведаміла аб пераходзе Нэймара ў склад «сіне-гранатавых»[11]. Дэталі ўгоды не былі аб’яўленыя, аднак паводле зьвестак спартовай газэты «Marca», каталёнцы заплацілі за бразыльскага форварда каля 50 млн эўра, а штогадовы заробак гульца будзе складаць 7 млн эўра[12][13].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2010 годзе Пэле запатрабаваў выклікаць у склад зборнай Бразыліі Нэймара й ягонага аднаклюбніка Ганса, каб тыя прынялі ўдзел у чэмпіянаце сьвету 2010 году[14]. Нэймар быў кандыдатам на паездку на чэмпіянат сьвету, але не патрапіў нават у сьпіс запасных гульцоў зборнай[15]. Прычынай нявыкліку гульца галоўны трэнэр зборнай Бразыліі, Карлас Дунга, назваў недастатковы ўзрост футбаліста[16].

10 жніўня 2010 году Нэймар дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі ў матчы супраць зборнай ЗША й у гэтай жа гульні забіў першы мяч сваёй каманды, сустрэча ў выніку скончылася перамогай бразыльцаў зь лікам 2:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сантас»:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэймар зьяўляецца вернікам каталіцкай царквы й як мінімум раз на тыдзень наведвае царкву. Таксама футбаліст рэгулярна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях[1]. У 19-гадовым узросьце Нэймар стаў бацькам, ягоная сяброўка Караліна, якой на момант родаў было 17 гадоў, нарадзіла яму сына Давіда Луку[17].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Neymar — O Menino da Vila. planotatico.com
  2. ^ Na estréia de Neymar, Santos derrota Oeste. Esportes Terra
  3. ^ ЦСКА хочет подписать «нового Робиньо». championat.ru
  4. ^ Meninos da Vila comandam a festa de encerramento do Paulistão 2010. Globo Esporte
  5. ^ Совесть Неймара чиста — можно ехать в Европу! championat.com
  6. ^ Неймар признан лучшим игроком Кубка Либертадорес — 2011. championat.com
  7. ^ Неймар признан лучшим игроком чемпионата Бразилии. championat.com
  8. ^ Неймар признан «Королём футбола Америки». championat.com
  9. ^ Неймар: не разочарован что не получу «Золотой мяч». championat.com
  10. ^ Неймар забил 100-й гол в карьере. sports.ru
  11. ^ Neymar da Silva to join FC Barcelona for the next five seasons. FCBarcelona.com
  12. ^ Неймар подтвердил переход в «Барселону». Eurosport
  13. ^ Неймар стаў гульцом «Барселоны». Наша Ніва
  14. ^ Пеле требует вызвать в сборную Неймара и Гансо. championat.ru
  15. ^ Роналдиньо попал в список запасных футболистов сборной Бразилии. championat.ru
  16. ^ Дунга: «Мне нужно побеждать сейчас, а не в 2014 году». sports.ru
  17. ^ Neymar ya es padre con 19 años. Marca

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нэймарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў