Нэкропаль Гізы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мэмфіс і ягоны Нэкропаль
Memphis and its Necropolis*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Giza pyramid complex from air (2928).jpg
Агульны від комплексу з паветра
Краіна Эгіпет
Тып Культурны
Крытэры i, iii, vi
Спасылка 86
Рэгіён** Арабскія краіны
Каардынаты 29°58′34″ пн. ш. 31°07′58″ у. д. / 29.97611° пн. ш. 31.13278° у. д. / 29.97611; 31.13278
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1979  (3-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Нэкропаль Гізы (таксама «Гізэскі нэкропаль»[1]) — старажытнаэгіпецкі нэкропаль[2][3][4][5], адзін з найбуйнешых нэкропаляў Старога царства[1][6], які знаходзіцца непадалёк ад сталіцы Старога царства Мэмфісу (цяпер прыгарад Каіру). Разам з нэкропалямі Сакары, Дахшура, Абусіра, руінамі самога Мэмфіса й шэрагам іншых збудаваньняў нэкропаль Гізы быў уключаны ў 1979 годзе ЮНЭСКО ў сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны. Месца зьяўляецца адным з самых папулярных турыстычных месцаў.

Аснову комплексу складаюць тры вялікія піраміды (Хеопсу, Хэфрэну й Мікерыну). Таксама ў комплекс уваходзяць скульптура Вялікага Сфінкса, малыя піраміды, храмы, вялікі лік мастабаў і іншых збудаваньняў[6][4]. Нэкропаль служыў месцам пахаваньня эгіпецкай шляхты IIVI дынастыяў. Сусьветна вядомы помнік архітэктуры ствараўся на працягу некалькіх стагодзьдзяў, у яго ўваходзяць 5 магільнікаў, то бок агульная колькасць магілаў складае больш за 7 тысячаў. Пачынаючы з XIX стагодзьдзя зьяўляецца сталым месцам археалягічных работ, у ходзе якіх былі выяўлены шматлікія прадметы памінальнага культу, прылады працы, зброя й хатнія рэчы, а таксама мноства прадметаў мастацтва й прыкладной творчасьці. Дасьледаваньні нэкропалю далі найбагацейшы матэрыял аб гісторыі Старажытнага Эгіпту, ягоным мастацтве й разьвіцьці тэхналёгіяў у пэрыяд каля 2800—2250 гадоў да н. э. Нэкропаль Гізы зьяўляецца адным з найвядомейшых у сьвеце месцаў археалягічных раскопкаў[7][3][2].

У некаторых крыніцах комплекс вялікіх пірамідаў выдзяляецца асобна ад нэкропалю, да якога адносяць астатнія невялікія піраміды й грабніцы-мастабы, разьмешчаныя на плято Гіза[8][7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Вестник древней истории 2009, № 1, стр. 199. Цытата: «С 1996 г. в Гизе, одном из главных столичных некрополей Древнего царства, … ведёт исследования Российская археологическая экспедиция. В зону нашей концессии вошла восточная оконечность Гизехского некрополя».
  2. ^ а б Egyptian Art in the Age of the Pyramids, стр. 139
  3. ^ а б Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.
  4. ^ а б The Encyclopaedia of Ancient Egyptian Architecture, стр. 99
  5. ^ Э. Кормышева «Гробница чисел». Журнал «Вокруг света», март 1998 года
  6. ^ а б Гуляницкий Н. Ф., стр. 11. Цытата: «Крупнейшим комплексом погребальных сооружений Древнего царства был некрополь в Гизе, близ Мемфиса, основу которого составляют три пирамиды фараонов Хеопса, Хефрена и Микерина…»
  7. ^ а б Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
  8. ^ Популярная художественная энциклопедия. Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]