Нэлсан Алівэйра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нэлсан Алівэйра
Нэлсан Алівэйра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 жніўня 1991 (21 год)
Барсэлуш, Партугалія
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дэпартыва
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—
2010
2010—2011
2012—
Бэнфіка
Рыю Аві (арэнда)
Пасуш дэ Фэрэйра (арэнда)
Дэпартыва (арэнда)
12 (0)
10 (0)
23 (4)
1 (1)
Нацыянальная зборная
2011— Партугалія 8 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі,  адкарэктавана па стане на
20 жніўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
15 жніўня 2012.

Нэ́лсан Міге́л Ка́штру Алівэ́йра (па-партугальску: Nelson Miguel Castro Oliveira; 8 жніўня 1991, Барсэлуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік гішпанскага клюба «Дэпартыва» й нацыянальнай зборнай Партугаліі. Правы на гульца належаць партугальскаму клюбу «Бэнфіка».

Зьмест

Кар’ера [рэдагаваць]

Нэлсан Алівэйра зьяўляецца выхаванцам клюба «Спортынг» Брага[1]. Ва ўзросьце 15 гадоў ён перайшоў у «Бэнфіку». Улетку 2008 года ён дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў таварыскай сустрэчы супраць клюба «Эштарыл-Прая». Таксама галоўны трэнэр «Бэнфікі», Кіке Санчэс Флорэс, выклікаў яго ў склад на матч Кубка УЭФА супраць італьянскага «Напалі», дзе ён, аднак, на поле не выйшаў. Пасьля гэтага, Алівэйра вярнуўся ў моладзевы склад клюба. У студзені 2010 года форвард, на правах арэнды, перайшоў у «Рыю Аві», дзе дэбютаваў 7 лютага ў матчы з «Лэйшойншам», выйшаўшы на замену за 10 хвілін да канца сустрэчы. 12 жніўня таго ж года Нэлсан быў арандаваны іншым клюбам, «Пасуш дэ Фэрэйра». 12 верасьня футбаліст дэбютаваў у новай камандзе ў гульні супраць «Марытыму» (1:1), а праз месяц прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы гол прамым ударам са штрафнога ў матчы з «Навалам» (2:1).

У 2011 годзе нападнік вярнуўся ў «Бэнфіку», дэбютаваўшы ў афіцыйнай гульні з «Партыманэнсі» на кубак Партугаліі[2]. 18 студня Алівэйра ўпершыню правёў увесь матч за «Бэнфіку» ў гульні супраць клюба «Санта-Клара» на Кубак Лігі (2:0)[3]. Праз месяц форвард забіў за клюб першы мяч, забіўшы ў браму «Марытыму» у матчы Кубка Лігі[4]. Па стане на 31 ліпеня 2012 года Алівэйра на правах арэенды перайшоў у гішпанскі «Дэпартыва»[5].

Міжнародная [рэдагаваць]

29 лютага 2012 году Алівэйра дэбютаваў у першай зборнай краіны ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы[6].

Дасягненьні [рэдагаваць]

Сьцяг Партугаліі Бэнфіка

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Нэлсан Алівэйрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў