Нэлі Закс
Леані Нэлі Закс (1891, Бэрлін — 1970, Стакгольм) — паэтка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
У 15 год захаплялася творчасьцю Сэльмы Лягерлёф. Пачала зь ёй ліставаньне, якое доўжылася амаль 35 год. У 18 год пачала пісаць вершы, адзін зь якіх ухваліў і надрукаваў Стэфан Цвэйг. Да 1938 час ад часу друкавала сваю паэзію ў пэрыёдыцы.
У 1940, дзякуючы Сэльме Лягерлёф, Нэлі Закс атрымала швэдзкую візу і зьехала зь Нямеччыны. У Швэцыі яна пачала пісаць зусім іншыя, нерамантычныя вершы пра лёс габрэяў.
Зборнікі «Wohnungen des Todes» (1946) / «Жытло сьмерці», «Sternverdunkelung» (1949) / «Зорнае зацьменьне», «Und Niemand weiß weiter» (1957) / «І ніхто ня ведае, як быць далей», «Flucht und Verwandlung»(1959) / «Уцёкі і ператварэньне» былі адзначаны крытыкай як выбітныя зьявы паэзіі. У 1960 у Нямеччыне Закс прысудзілі прэмію Ганнэты фон Дростэ-Шюльхоф, у 1965 Прэмію Міра заходненямецкай асацыяцыі кнігавыдаўцоў. У 1966 разам Шмуэлем Агнонам атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры — «… за выбітныя лірычныя і драматычныя творы, з трапяткім натхненьнем і сілай, якія перадаюць лёс Ізраілю і яго народа».
Беларускія пераклады [рэдагаваць]
- Вершы ў перакладзе Лявона Баршчэўскага // im lichtertanz = У танцы ліхтароў: Сучасная нямецкая паэзія. Менск: Тэхналёгія, 2004.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нэлі Закс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |