Нюрнбэрг (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Нямеччыны Нюрнбэрг
FC Nürnberg Logo.png
Поўная назва 1. Fußball-Club Nürnberg Verein für Leibesübungen e. V.
Заснаваны 4 траўня 1900
Горад Нюрнбэрг, Нямеччына
Стадыён Франкенштадыён
Умяшчальнасьць: 48 548
Галоўны трэнэр Дытар Гэкінг
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2011—2012 10 месца
Афіцыйны сайт

Нюрнбэрг (па-нямецку: 1. FC Nürnberg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Нюрнбэрг, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Баварыя. Заснаваны ў 1900 годзе. Дзевяціразоы чэмпіён Нямеччыны (1920, 1921, 1924, 1925, 1927, 1936, 1948, 1961, 1968), уладальнік Кубка Нямеччыны (1935, 1939, 1962, 2007). Ён быў заснаваны 4 траўня 1900 году групай з васемнаццаці юнакоў, якія сабраліся ў мясцовым пабе пад назовам «Burenhütte», каб сабраць каманду для гульні ў футбол, а не рэгбі, бо на той час новая ангельскія гульня станавілася ўсё больш папулярнай. Сёньня клюб мае ў сваім складзе каманды па боксу, гандболу, хакею на роліках і каньках, плаваньню, лыжам, тэнісу.

Зьмест

Стадыён [рэдагаваць]

Франкенштадыён у жніўні 2006 году
Асноўны артыкул: Франкенштадыён

Каманда гуляе свае хатнія матчы на стадыёне «Франкенштадыён», які знаходзіцца ў камунальнай уласнасьці. Раней да 1990 году стадыён быў вядомы ён «Гарадзкі стадыён». Ён зьяўляецца хатняй арэнай клюбу з 1963 году[1] й у цяперашні час мае умяшчальнасьць у 48 553 гледачоў пасьля апошняга пашырэньня стадыёна падчас зімовай паўзы ў сэзоне 2009—2010 гадоў[2].

Стадыён быў пабудаваны ў 1928 годзе й быў вядомы як «Штадыён дэр Гітлерюгенд» з 1933 па 1945 гады. Першапачатковая ёмістасьць была роўная 40 000 гледачам, але ў 1965 годзе ўмяшчальнайсьць была павялічана да 65 000 гледачоў, а затым на стадыёне ў 1967 годзе адбыўся фінальны матч Кубка Чэмпіёнаў 1967 году, дзе сустракаліся «Баварыя» й «Рэйнджарз». Перамогу ў матчы атрымалі нямецкія футбалісты з «Баварыі» зь лікам 1:0. У наступным арэна была адрамантавана да чэмпіянату сьвету 1974 году й яшчэ нядаўняе пашырэньне дазволіла ёй прыняць 45 000 гледачоў у чатырох матчах папярэдняга раўнда і аднаго матчу стадыі 1/16 фіналу Чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году.

«Франкештадыён» з 2006 году носіць камэрцыйную назву «EasyCredit Stadium» па дамоўленасьці зь мясцовым банкам. Большасьць фанатаў выступала з прапановай перайменаваньня стадыёна ў гонар Макса Морляка, але яны павінны чакаць па крайняй меры шэсьць гадоў, каб гэта адбылося, бо паводле дамоўленасьці менавіта такі пэрыяд стадыён будзе мець камэрцыйную назву.

Склад [рэдагаваць]

Па стане на 6 траўня 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Рафаэль Шэфэр (капітан) 1979
2 Сьцяг Бэльгіі Аб Тымі Сыманс 1976
3 Сьцяг Швэцыі Аб Пэр Нільсан 1982
4 Сьцяг Бразыліі Аб Маркас Антоніё 1983
5 Сьцяг Нямеччыны ПА Гана Баліч 1981
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Маркус Фоўльнэр 1982
8 Сьцяг Нямеччыны Нап Сэбастыян Польтэр (ар. «Вольфсбург») 1991
9 Сьцяг Чэхіі Нап Томаш Пэкгарт 1989
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Тыма Гебгарт 1989
13 Сьцяг Японіі ПА Хірошы Кіятаке 1989
14 Сьцяг Славаччыны ПА Робэрт Мак 1991
15 Сьцяг Швайцарыі Аб Тым Клёзэ 1988
17 Сьцяг Нямеччыны Нап Майк Франтц 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Нямеччыны Аб Ноа Карчоўскі 1994
20 Сьцяг Аўстрыі ПА Мугамэд Ільдыц 1991
21 Сьцяг Нямеччыны Аб Марвін Плятэнгарт 1992
22 Сьцяг Нямеччыны Бр Патрык Ракоўскі 1993
23 Сьцяг Чэхіі ПА Адам Глушэк 1988
24 Сьцяг Нямеччыны Аб Бэркай Дабанлі 1990
25 Сьцяг Аргентыны Аб Хавіер Піноля 1983
26 Сьцяг ЗША Аб Тымаці Чэндлер 1990
27 Сьцяг Нямеччыны Нап Маркус Мэндлер 1993
28 Сьцяг Японіі ПА Му Каназакі 1989
30 Сьцяг Нямеччыны Бр Аляксандар Штэфан 1986
33 Сьцяг Нямеччыны Нап Аляксандар Эсвайн 1990
39 Сьцяг Нямеччыны ПА Нікляс Штарк 1995

Цікавыя факты [рэдагаваць]

  • Клюб ганарыцца двума выгадаванымі чэмпіёнамі сьвету: нападнікам Максам Морлякам у 1954 годзе й брамнікам Андрэасам Кёпке ў 1990 годзе. У 1961 і 1993 гадох адпаведна, абодва станавіліся футбалістамі года Нямеччыны.
  • У 2007 годзе клюб заваяваў кубак Нямеччыны, а ў наступным сэзоне вылецеў з Бундэсьлігі.
  • Сумесна з білефэльдзкай «Армініяй» «Нюрнбэрг» трымае рэкорд па колькасьці вылетаў з Бундэсьлігі — шэсьць разоў[3].
  • Фінал 1927 году паміж «Нюрнбэргам» і бэрлінскай «Гэртай» быў першым матчам, які цалкам трансьляваўся на радыё ў Нямеччыне.
  • «Нюрнбэрг» перамог у абодвух першых чэмпіянатах, якія крочылі пасьля сусьветных войнаў — у 1920 і 1948 гадох.
  • Перамога ў кубку Нямеччыны ў 2007 годзе перапыніла сэрыю з 39 гадоў без тытулаў і з 45 гадоў без перамогаў у кубку краіны.
  • Да гэтага часу «Нюрнбэрг» ўтрымлівае другое месца пасьля «Баварыі» па колькасьці чэмпіёнскіх тытулаў.

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Нюрнбэрг (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў