Нябесная мэханіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Нябе́сная мэхані́ка — разьдзел астраноміі, які вывучае рух нябесных целаў і іх сыстэмаў у прасторы пад узьдзеяньнем сілаў гравітацыі і сілаў іншай фізычнае прыроды. Нябесная мэханіка вывучае фігуры нябесных целаў і іх устойлівасьць, шмат спрыяе разуменьню працэсаў паходжаньня і разьвіцьця нябесных целаў і іх сыстэмаў. Практычныя задачы нябеснай мэханікі ўключаюць вызначэньне элемэнтаў арбіт нябесных целаў паводле дадзеных назіраньняў, у перадвылічэньні месцаў нябесных целаў. На базе нябеснае мэханікі разьвіваецца новая галіна навукі, дынаміка касьмічнага палёту.

Фундамэнт нябеснае мэханікі складаюць законы Ньютана, а таксама закон гравітацыі. Гэтыя законы тэарэтычна абгрунтоўваюць атрыманыя экспэрымэнтальным шляхам законы Кеплера, якія апісваюць рух плянэтаў і іх спадарожнікаў па арбітах.

Разьдзелы нябеснай мэханікі:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нябесная мэханікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў